Уладзіслаў Дзмітрыевіч Пунінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Пунінскі)
Футбол
Уладзіслаў Пунінскі
Поўнае імя Уладзіслаў Дзмітрыевіч Пунінскі
Нарадзіўся 1 ліпеня 2002(2002-07-01)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Дняпро (Магілёў) 45 (0)
2021   Беларусь Дняпро-Юні (Магілёў) 14 (1)
2023   Беларусь Слонім-2017 14 (0)
2024—   Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.

Уладзіслаў Пунінскі (нар. 1 ліпеня 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра», а ў 2020 годзе пачаў выступаць за наноў створаную каманду ў Другой лізе. У маі 2020 года падпісаў кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», а ў верасні 2021 года быў пераведзены ў асноўную каманду[3] і стаў гуляць у Першай лізе, у тым ліку ў стартавым складзе.

Да сезона 2022 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

У ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[4]. Пасля вяртання з арэнды ў снежні 2023 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам на год[5]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дняпро Беларусь 24 1
2020 Д3 Дняпро Беларусь 16 0
2021 (1) Д3 Дняпро-Юні Беларусь 14 1
2021 (2) Д2 Дняпро Беларусь 10 0
2022 Д1 Дняпро Беларусь 15 0
2023 (1) Д2 Дняпро Беларусь 4 0
2023 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 14 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_pununski/
  2. Владислав Пунинский подписал контракт (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (25 мая 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  3. Владислав Пунинский переведен в основную команду (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (15 верасня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  4. Роман Кулешов и Владислав Пунинский отданы в аренду (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (21 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Два футболиста продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  6. «Орша» сообщила об аренде трех футболистов могилевского «Днепра» (руск.). bel.football (2 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.