Перайсці да зместу

Улад III Цэпеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Улад Цэпеш)
Улад III Цэпеш
Vlad al III-lea Țepeș
Сцяг Гаспадар Валахіі
кастрычнік 1448 — снежань 1448
Папярэднік Уладзіслаў II
Пераемнік Уладзіслаў II
Сцяг Гаспадар Валахіі
22 жніўня 1456 — 1462
Папярэднік Уладзіслаў II
Пераемнік Раду III Фрумас
Сцяг Гаспадар Валахіі
лістапад 1476 — снежань 1476
Папярэднік Басараб III Стары
Пераемнік Басараб III Стары

Нараджэнне 1431(1431)
Сігішаара, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя
Смерць 1476(1476)
Бухарэст, Княства Валахія
Месца пахавання Манастыр Снагаў, магч. Комана[2]
Род Басарабы (Дракулешці)
Бацька Улад II Дракул
Маці Васіліка (малдаўскі князёўна)[1]
Жонка 1) невяд.
2) Ілона Сіладзьі[1]
Дзеці сыны: Міхаіл, Улад, Міхня[1]
Веравызнанне праваслаўе, румынская царква
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Улад III Цэпеш, Дракула (14311476) гаспадар Валахіі ў 1448, 14561462 і 1476. Паслужыў прататыпам для рамана Брэма Стокера «Дракула».

Улад III нарадзіўся ад шлюбу Улада ІІ Дракула і трансільванскай князёўны, у венгерскім мястэчку Сігішаара. У 1436 Улад ІІ Дракул становіцца гаспадаром Валахіі, і па палітычным прычынам аддае сваіх дзяцей, Улада ІІІ і Рада, у заклад турэцкаму султану Мехмеду ІІ. Пасля смерці Улада ІІ, Мехмед ІІ пасадзіў на валахскі сталец яго сына, маладога Улада, разлічваючы на яго лаяльнасць. У 1448 Улад Цепеш першы раз становіцца гаспадаром Валахіі. Венгры ў адказ на гэта выслалі войска на Валахію. Улад збягае да свайго дзядзькі Богдана ІІ ў Малдавію. Адкуль у 1456 з дапамогай валашскіх баяр і венграў вяртае свой сталец. За другі час праўлення Улад праславіўся як жорсткі і бязлітасны ўладар, ён адмовіўся плаціць даніну Турцыі і ў наступным даў адпор турэцкай арміі, па загадзе Улада было забіта каля 100 тыс. чалавек. У 1462 пад націскам баяр, вымушаны збегчы ў Венгрыю. У 1476 зноў становіцца гаспадаром і ў тым жа годзе забіты баярамі.

Прозвішча «Це́пеш» у перакладзе з румынскай мовы азначае «коласадзіцель», гэтую мянушку ён атрымаў за спосаб якім караў сваіх ворагаў і падначаленых. Мянушку «Дракула» («сын дракона») ён атрымаў ад свайго бацькі, які браў членства ў рыцарскім ордэне Драконаў.

Зноскі