Нацыянальная бібліятэка Румыніі
Нацыянальная бібліятэка Румыніі рум.: Biblioteca Națională Romǎniei | |
---|---|
рум.: Biblioteca Naţională a României[1] | |
![]() | |
Краіна | |
Адрас | Бухарэст |
Заснавана | 1859 |
Код ISIL | RO-RmBuBN |
Фонд | |
Аб'ём фонду | каля 13 млн адз. |
Вэб-сайт | www.bibnat.ro (рум.) |
![]() |
Нацыянальная бібліятэка Румыніі (рум.: Biblioteca Națională a Romaniei) размешчана ў Бухарэсце. Бібліятэка мае свае філіялы ў гарадах Алба-Юлія і Краёва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бібліятэка сыходзіць сваімі каранямі ў бібліятэку Каледжа Святога Савы, якая была адкрыта ў 1859 годзе, калі 1000 кніг на французскай мове былі змешчаны ў архіў. Пасля аб’яднання Румыніі ў адну дзяржаву ў тым жа годзе бібліятэка атрымала нацыянальны статус (Нацыянальная і Цэнтральная бібліятэка рум.: Bibliotecǎ Naționala și Bibliotecǎ Centralǎ). У 1864 годзе яна стала называцца Цэнтральнай бібліятэкай дзяржавы (рум.: Biblioteca Centralǎ a Statului).
У 1901 годзе ўсе зборы бібліятэкі былі перададзены ў распараджэнне Румынскай акадэмічнай бібліятэкі, у выніку чаго апошняя насіла нацыянальны статус. У 1955 годзе ж была арганізавана Дзяржаўная нацыянальная бібліятэка, якая стала нацыянальнай. У 1989 годзе пасля падзення камуністычнага рэжыму бібліятэцы была нададзена яе цяперашняя назва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (рум.). Праверана 24 красавіка 2014.