Брэм Стокер
Брэм Стокер | |
---|---|
Bram Stoker | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Абрахам Стокер |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | Дублін, Ірландыя |
Дата смерці | 20 красавіка 1912[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Флорэнс Бэлкхем[d] |
Дзеці | Irving Stoker[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Жанр | гатычны раман, жахі |
Мова твораў | англійская |
Подпіс |
![]() |
bramstoker.org (англ.) | |
![]() |
Абрагам «Брэм» Стокер (англ.: Abraham «Bram» Stoker, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірландыя — 20 красавіка 1912, Лондан) — ірландскі пісьменнік. Аўтар рамана «Дракула».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 года ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год не быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасць пакінула след у творчасці пісьменніка — граф Дракула, персанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўніверсітэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
Пасля сканчэння Трыніці-каледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газеты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з англійскім акцёрам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-рассаветнікам тэатра «Ліцэум» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лондан. Цягам 27 год Стокер быў менеджарам Ірвінга да самой смерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў смерць сябра — з ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у свядомасць.
Сяброўства з Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсці ў вышэйшыя колы Лондана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Уістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Белкам, у якую быў закаханы Оскар Уайльд.
Хоць Стокер з'яўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы еўрапейскі фальклор і легенды пра вампіраў.
Брэм Стокер памёр у Лондане 20 красавіка 1912 года з-за прагрэсіруючага параліча.
Раманы і навелы[правіць | правіць зыходнік]
- 1874 — Хрустальная чаша
- 1875 — Праезд Прымраўз
- 1879 — Абавязніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірландыі
- 1890 — Перавал Змяі
- 1895 — Смутак Сатаны
- 1897 — Дракула
- 1902 — Тайна Мора
- 1906 — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга
- 1907 — Скарб Сямі Зораў
- 1909 — Дама ў Саване
- 1911 — Логава Белага Чэрвя
Зборнікі апавяданняў[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Bram Stoker // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bram Stoker // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Dracula / M. Hindle — Penguin Classics, 2011. — P. xiii.
- ↑ Dracula / M. Hindle — Penguin Classics, 2011. — P. xiii–xiv.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэм Стокер
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дубліне
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1912 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Ірландыі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя
- Аўтары прыгодніцкай літаратуры
- Аўтары літаратуры жахаў