Улаф Цэльсій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Улаф Цэльсій
шведск.: Olof Celsius
Olof Celsius den äldre SP176.jpg
Дата нараджэння

19 ліпеня 1670(1670-07-19)

Месца нараджэння

Упсала, камуна Упсала[d], лен Упсала, Швецыя

Дата смерці

24 чэрвеня 1756(1756-06-24) (85 гадоў)

Грамадзянства

Сцяг Швецыі Швецыя

Навуковая сфера

тэалогія, гісторыя, батаніка

Месца працы

Упсальскі ўніверсітэт

Альма-матар

Упсальскі ўніверсітэт

Commons-logo.svg Улаф Цэльсій на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Celsius».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Улоф Цэльсій (шведск.: Olof Celsius d.ä.; 19 ліпеня 1670 — 24 чэрвеня 1756) — шведскі батанік, прафесар усходніх моў і гісторыі, усходазнавец і тэолаг. Улаф Цэльсій вядомы таксама як Улаф Цэльсій старэйшы.

Быў прафесарам Упсальскага ўніверсітэта: з 1715 — прафесарам усходазнаўства, з 1727 — прафесарам тэалогіі. Улаф Цэльсій — адзін з настаўнікаў і заступнікаў выдатнага шведскага вучонага Карла Лінея (1707—1778). Неўзабаве пасля таго, як яны пазнаёміліся ў 1729, Ліней пасяліўся ў доме Цэльсія і атрымаў доступ да яго шырокай бібліятэкі. Улаф Цэльсій займаўся звядзеннем разам звестак пра расліны, згаданых у Бібліі; яму належыць адна з першых прац, прысвечаных дадзенай тэма, Hierobotanicon, sive, De plantis sacrae Scripturae dissertationes breves, якая была выдадзена ў двух частках у Упсале ў 1745—1747 гадах. Улаф Цэльсій — родны дзядзька Андэрса Цэльсія (1701—1744), астранома, геолага і метэаролага (у гонар якога названы градус Цэльсія).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]