Умберта Саба
| Умберта Саба | |
|---|---|
| італ.: Umberto Saba | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | італ.: Umberto Poli |
| Псеўданімы | Umberto Saba[1], Umberto Chopin Poli, Giuseppe Carimandrei[1] і Umberto da Montereale[1] |
| Дата нараджэння | 9 сакавіка 1883[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 жніўня 1957[4][5][…] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Лінучыя Саба[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, эсэіст, журналіст |
| Гады творчасці | з 1900 |
| Жанр | Канцона, санет, Тэрцына і эсэ |
| Мова твораў | італьянская мова[1] |
| Прэміі |
прэмія Віярэджа[d] (1946) |
| Подпіс |
|
Умберта Саба (італ.: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.
У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш.) Саба развівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуванне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назвай «Канцаньерэ» — «Спеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачання Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэнні» (1944 г.), дзе меланхолія, сузіральнасць паэзіі герметызму, з якой быў звязаны паэт, злучалася з багатай мелодыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозніваецца выразнасцю думкі і формы, спачуваннем да людскіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповед» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадолення адчужэння. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову вершы Умберта Саба перакладалі Аксана Данільчык[7] і Лявон Баршчэўскі.
- Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Frattarolo R. Saba Umberto (Umberto Poli) // Dizionario degli scrittori italiani contemporanei pseudonimi: 1900-1975: con un repertorio delle bibliografie nazionali di opere anonime e pseudonime — Ravenna: Angelo Longo Editore, 1975. — P. 232.
- ↑ Lavezzi G. Umberto POLI // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Umberto Saba // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ З «Кнігі песняў»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Умберта Саба