Уна (Лёзненскі раён)
Вёска
Уна
|
У́на[1] (трансліт.: Una, руск.: Уно) — вёска ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Р21 Віцебск — Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Лёзненскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калонію заснавалі 53 латышскія гаспадаркі ў 1881 годзе. Яна ўзнікла на 2000 дзялянках зямлі маёнтка Уна, які латышы набылі ў 1888 годзе за 102 тысячы рублёў і падзялілі на хутары ад 25 да 100 дзесяцін.
У 1926 годзе быў створаны Унаўскі нацыянальны латышскі сельсавет. На момант арганізацыі тут былі 153 гаспадаркі, у тым ліку 113 латышскіх і 40 беларускіх. У 1933 годзе — 246 гаспадарак, з іх толькі 73 латышскіх, у 1934 годзе латышскіх гаспадарак было яшчэ менш — 64. Былі адкрыты няпоўная сярэдняя латышская школа імя Эйдэмана, а таксама пачатковая школа. Унскі латышскі сельсавет з самага заснавання быў экстэрытарыяльным і аб’ядноўваў разрозненыя латышскія гаспадаркі.
Латышскі нацыянальны сельсавет быў скасаваны ў 1934 годзе. У 1924—1954 гадах цэнтр Унаўскага сельсавета. У 1954—1964 гадах вёска ў складзе Стасеўскага сельсавета[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Уладзіміравіч Гнуценка — беларускі журналіст, дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ву́на
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх