Універсітэт Каід-і Азама
Jump to navigation
Jump to search
Універсітэт Каід-і Азама — публічны ўніверсітэт у Ісламабадзе, Пакістан.
Гэта адзін з лепшых дзяржаўных універсітэтаў Пакістана. Быў заснаваны пад назвай Ісламабадскі ўніверсітэт у 1965 годзе. Зульфікар Алі Бхута (тады міністр замежных спраў, пазней прэм'ер-міністр) атрымаў грошы на адкрыццё універсітэта ад урада ЗША.
Універсітэт падтрымлівае навуковае супрацоўніцтва з шэрагам ВНУ ў ЗША, Еўропе і Паўднёвай Азіі. Паводле рэйтынгу Вышэйшай адукацыйнай камісіі, па стану на 2006 г. займаў 1-е месца сярод ВНУ Пакістана. Мае 4 факультэты: прыродазнаўчых навук, сацыяльных навук, біялагічных навук і медыцынскіх навук.