Дзяржаўны савет Фінляндыі
| Дзяржаўны савет Фінляндыі | |
|---|---|
| | |
| Палац урада | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Фінляндыя |
| Дата стварэння | канец 1918 |
| Папярэдняе ведамства | Сенат Фінляндыі |
| Штаб-кватэра | Хельсінкі, Snellmaninkatu 1 A |
| Прэм'ер-міністр | Юркі Катайнен |
| Сайт | vn.fi |
Дзяржаўны савет (фінск.: valtioneuvosto, шведск.: statsrådet) — афіцыйная назва ўрада Фінляндыі.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Фінляндыі 2000 года, Дзяржаўны савет (урад Фінляндыі) складаецца з прэм’ер-міністра і не больш чым 17 міністраў, якія фармальна завуцца «членамі дзяржаўнага савета». Міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад абавязкаў прэзідэнтам рэспублікі. Рашэнні Дзяржаўнага савета прымаюцца на пленарных паседжаннях, на якіх старшынствуе прэм’ер-міністр.
На ўзроўні цэнтральнага кіравання пад кіраўніцтвам міністэрстваў існуюць спецыяльныя адміністрацыйныя чыноўнікі і цэнтральныя ўстановы, дзейнасць якіх ахоплівае ўсю краіну. Нягледзячы на тое, што яны заўсёды знаходзяцца пад кантролем міністэрстваў, фактычна яны дастаткова незалежныя. Цэнтральныя ўстановы арганізаваны калегіяльна, улада ў іх належыць калегіі ў складзе кіруючых чыноўнікаў. Усяго існуе 22 розныя цэнтральныя ўстановы, якія знаходзяцца ў падначаленні міністэрстваў.
У наш час Дзяржаўны савет складаецца з 11 міністэрстваў:
- Міністэрства фінансаў;
- Міністэрства замежных спраў;
- Міністэрства юстыцыі;
- Міністэрства абароны;
- Міністэрства ўнутраных спраў;
- Міністэрства культуры і адукацыі;
- Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі;
- Міністэрства транспарту;
- Міністэрства эканомікі і занятасці;
- Міністэрства сацыяльнай абароны і аховы здароўя;
- Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт урада Фінляндыі Архівавана 7 лютага 2006.