Усходняя Македонія і Фракія
| Усходняя Македонія і Фракія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Περιφέρεια Ανατολικής Μακεδονίας και Θράκης | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Перыферыя | ||||
| Уваходзіць у | |||||
| Уключае | 5 нома | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Каматыні | ||||
| Дата ўтварэння | 1987 | ||||
| Глава адміністрацыі | Christos Metios[d] | ||||
| Насельніцтва (2011) |
608 182 (6-е месца) | ||||
| Шчыльнасць | 42,96 чал./км² (9-е месца) | ||||
| Плошча |
14 157 км² (4-е месца) |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Код ISO 3166-2 | GR-A | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Восточная Македония и Фракия (грэч. Περιφέρεια Ανατολικής Μακεδονίας και Θράκης) — адміністрацыйная вобласць (перыферыя) у паўночна-ўсходняй частцы Грэцыі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Каматыні (па-турэцку і па-балгарску вядомы таксама як Гюмюрджына). Плошча сучаснай вобласці — 14 157 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашняя адміністрацыйная адзінка амаль супадае з гісторыка-геаграфічнай вобласцю Беламор'е, якая пасля распаду Асманскай імперыі і пачатку тэрытарыяльнай экспансіі Балгарыі належала апошняй да 1918 года і займала рэгіён Заходняй Фракіі і частку Македоніі паміж рэкамі Струма і Места.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйна ўключае з македонскія номы Драма і Кавала, а таксама заходнефракійскія Ксанты, Радопі і Эўрас.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва — 608 182 чалавек (2011), з якіх 83 % — грэкі-хрысціяне і каля 17 % складаюць мусульмане турэцкага, балгарскага, цыганскага і мегленарумынскага паходжання.