Усці-над-Лабем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Усці)
Горад
Усці-над-Лабем
Ústí nad Labem
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Від на Усці-над-Лабем з крэпасці Стржэкаў
Від на Усці-над-Лабем з крэпасці Стржэкаў
Краіна
Край
Раён
АПП
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1056
Першая згадка
1056[1]
Ранейшыя назвы
Аўсіг
Плошча
93,9 км²
Вышыня цэнтра
218 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
94 251 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
400 01
Аўтамабільны код
U (старыя UL, US)
Афіцыйны сайт
usti-nl.cz
(чэшск.)(ням.)(руск.)
Усці-над-Лабем на карце Чэхіі
Усці-над-Лабем (Чэхія)
Усці-над-Лабем

Усці-над-Лабем, Усці-над-Лабай[2] (чэшск.: Ústí nad Labem — Усці-на-Лабе, был. ням.: Aussig an der Elbe, саст. Аўсіг) — горад на поўначы Чэхіі, ля ўпадзення Біліны ў Лабу, адміністрацыйны цэнтр Усцецкага края і раёна Усці-над-Лабем. Важны чыгуначны вузел (магістраль Прага — Дрэздэн — Берлін і інш.) і рачны порт.

Насельніцтва 98,9 тысяч жыхароў (2009; Усці — дзявяты па колькасці насельніцтва горад Чэхіі). Плошча 93,9 км². Падзяляецца на 4 гарадскіх раёна: Нештэміцы (Neštěmice), Северні-Тэраса (Severní Terasa), Стршэкаў (Střekov), Цэнтрум (Centrum).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы Усці вядома з 993 года. Горад быў заснаваны Пржэмыслам Отакарам II у канцы XIII стагоддзя. У 1423 імператар Жыгімонт перадаў горад курфюрсту Фрыдрыху I. Ва Усці абгрунтаваўся саксонскі гарнізон. 16 чэрвеня 1426 25-тысячная армія гусітаў нанесла пры Усці паразу 75-тысячнай нямецкай арміі. На наступны дзень гусіты пад кіраўніцтвам Пракопа Вялікага ўварваліся ў горад, забіваючы нямецкае насельніцтва і разбураючы горад. Усці быў адбудаваны толькі ў 1429 годзе. Пад Якубкам Вржэшавіцкім пераможцы і пераможаныя працягвалі жыць мірна. У 1583 годзе значная частка горада была знішчана пажарам[3]. Горад пацярпеў таксама падчас Трыццацігадовай і Сямігадовай войнаў. У XIX стагоддзі Усці стаў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці.

Горад быў адным з цэнтраў ранняга нацыянал-сацыялізму; ва Усці надрукаваны шматлікія тэарэтычныя працы нацыстаў. Такім чынам улетку і ўвосень 1938, большасць яўрэяў з'ехала з Усці ў Прагу і іншыя мясцовасці. У лістападзе 1938, пасля Мюнхенскага пагаднення, тыя яўрэі, якія засталіся ва Усці, былі сасланы ў лагеры смерці[4]. Значная частка нямецкага насельніцтва горада загінула падчас Другой сусветнай вайны, знаходзячыся ў шэрагах германскай арміі. Усці моцна пацярпеў ад бамбардзіровак у красавіку 1945. У 19461948 амаль усё нямецкае насельніцтва (каля 53 тыс. чал.) было выселена з горада, многія былі расстраляны без суда і следства (Усціцкі растрэл).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 20 284 27 834 40 796 57 330 68 313 71 659 79 634
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 64 179 72 148 79 544 89 272 98 178 95 436 98 869

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Одзін з найбуйнейшых у Чэхіі цэнтраў хімічнай прамысловасці (вытворчасць сінтэтычных фарбавальнікаў, угнаенняў, сернай кіслаты); машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць. У наш час цяжкая прамысловасць знаходзіцца ў стадыі крызісу.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе існуе футбольны клуб «Усці-над-Лабем».

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  3. Аусиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Энцыклапедыя Judaica. © 2008
  5. Касцёл Узнясення Дзевы Марыі ва Усці-над-Лабем Архівавана 28 студзеня 2011.
  6. Заапарк ва Усці-над-Лабем

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]