Ута Баленштэцкая
| Ута Баленштэцкая | |
|---|---|
| | |
| | |
| Род дзейнасці | уладарыня |
| Дата нараджэння | 1000 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 23 кастрычніка 1046[1] |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Adalbert von Ballenstedt[d] |
| Муж | Экегард II[d] |
Ута Баленштэцкая (таксама Ута Наўмбургская; ням.: Uta von Ballenstedt, верагодна 1000 — 23 кастрычніка, каля 1046) — маркграфіня, жонка Экехарда II, маркграфа Мейсена, Саксонскай Усходняй маркі і графа Хутыцы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі Уты (Оды) — Адальберт, маркграф Баленштэта, і Гіда, дачка графа Ода I Лужыцкага. У яе былі тры браты: Эзіка Баленштэцкі — граф, заснавальнік роду Асканіяў, Дзітрых — настаяцель царквы ў Баленштэце, Лудольф — манах манастыра Корвэй, і сястра Хацеха — настаяцельніца абацтва Гернродэ.
У архітэктуры
[правіць | правіць зыходнік]У гістарычным цэнтры нямецкага гарадка Наўмбург (зямля Саксонія-Анхальт) знаходзіцца Наўмбургскі сабор. У заходняй частцы сабора на вышыні прыкладна трох метраў высяцца фігуры маркграфа Экехарда II і яго жонкі Уты — гэта адзіная скульптурная выява, якая дайшла да нас. Яе твар выпраменьвае чысціню і сілу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120330601 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ута Баленштэцкая