Наўмбургскі сабор
| Славутасць | |
| Наўмбургскі сабор | |
|---|---|
| ням.: Naumburger Dom | |
| | |
| 51°09′17″ пн. ш. 11°48′14″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | лютэранства |
| Епархія | Наўмбург-Цайцкая дыяцэзія[d] |
| Благачынне | Евангелічная царква ў Цэнтральнай Германіі[d] |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль і гатычная архітэктура |
| Архітэктар | Johann Gottfried Werner[d] |
| Дата заснавання | XIII стагоддзе |
| Матэрыял | белы камень[d] |
| Сайт | naumburger-dom.de |
Наўмбургскі сабор святых апосталаў Пятра і Паўла (ням.: Naumburger Dom) — былы кафедральны сабор біскупства Наўмбург (скасавана ў 1562 годзе), размешчаны ў нямецкім горадзе Наўмбургу на поўдні федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт і з’яўляецца галоўнай славутасцю прыроднага парку. З 2018 года ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны чалавецтва.
Уяўляе сабой збудаванне пераходнага стылю ад раманскага да гатычнага. Мае незвычайны план: трохнефная базіліка з двума трансептамі, двума алтарамі (заходнім і ўсходнім), двума хорамі і чатырма вежамі. Усходняя частка сабора пабудавана ў пачатку XIII стагоддзя. Заходняя завершана стагоддзем пазней. Сабор у Наўмбургу знакаміты першым чынам працай так званай наўмбургскай арцелі скульптараў (імя кіроўнага майстра застаецца невядомым). Арцель майстроў з Наўмбурга працягнула дасягненні майстроў Бамберга, але надала познераманскай скульптуры новыя, больш вольныя рысы. Працы гэтай арцелі прыпісваюць скульптурныя ансамблі ў Майнцы, самім Наўмбургу і ў Майсене.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
