Майсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Майсен
Meißen
Герб
Герб
Meißen Burgberg mit Albrechtsburg und Dom.jpg
Краіна
зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
12 гарадскіх раёнаў
Обер-бургамістр
Олаф Рашке
Плошча
30,90 км²
Вышыня цэнтра
106 м
Насельніцтва
27545 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03521
Паштовы індэкс
01654-01662
Аўтамабільны код
MEI
Афіцыйны код
14 2 80 240
Афіцыйны сайт
stadt-meissen.de
(ням.) (англ.) (чэшск.) 
Майсен на карце Германіі
Майсен (Германія)
Майсен

Ма́йсен[1] (ням.: Meißen, г.-сор.: Mišno, д.-сорбск.: Mišnjo, чэшск.: Míšeň, польск.: Miśnia) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі ў Свабоднай дзяржаве Саксонія, на паўночны захад ад Дрэздэна на рацэ Эльбе.

Горад сусветна вядомы дзякуючы майсенскаму фарфору, першаму фарфору Еўропы з 1710 года.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Майсен

Горад Майсен размешчаны за 25 км на паўночны заход ад Дрэздэна, за 100 км на ўсход ад Лейпцыга і за 40 км на паўночны ўсход Фрайберга. Ён ляжыць у даліне, утворанай зліццём Эльбы і яе прытоку Трыбіш. На ўсход ад Майсена знаходзяцца гарады Косвіг і Радэбойль. Вышыня горада над узроўнем мора 95 м. На поўдзень ад Майсена знаходзіцца Майсенскае нагор'е.

Горад складаецца з наступных раёнаў: стары горад — Плосен-Кёльн — Квестэнберг — Трыбішталь і Бушбад — Боніцш — Шпар — Цашэндорф — Лерха — Нідэрфэрэ — Чайла — Клостэрхойзер.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XII стагоддзя пад заснаваным у 929 годзе нямецкім каралём Генрыхам I Птушкаловам замкам Міснія з паселішча ўзнікае горад Майсен (правы горада пададзены ў 1332 годзе). Пачынаючы з X стагоддзя на беразе Эльбы пад замкам узнікае рыначная плошча, у XI стагоддзі на так званым Новым рынку — паселішча нямецкіх і яўрэйскіх гандляроў, а з 1150 года вакол цяперашняга рынку — гарадскія збудаванні. Дзякуючы свайму размяшчэнню паміж Лейпцыгам і Прагай, а таксама патрэбнасці ў таварах у вёсках, якія ўзніклі вакол горада, Майсен квітнеў.

З увядзеннем маркграфства і заснаваннем біскупства ў 968 годзе Майсен становіцца адміністрацыйным цэнтрам маркі Майсен.

З пераходам тытула курфюрста да Фрыдрыха IV Сварлівага ў 1423 годзе Майсен становіцца цэнтрам Саксонскага курфюрства. Пра гэтыя часы нагадваюць гатычны сабор, самы вытрыманы па стылі ў Германіі, і першы ў Германіі палац у познегатычным стылі — замак Альбрэхтсбург.

Пасля Лейпцыгскага падзелу 1485 года вецінскіх зямель рэзідэнцыя была перанесена ў Дрэздэн і Вітэнберг.

У выніку праведзенай у 1539 годзе Рэфармацыі тры кляштары, якія знаходзіліся тут, былі скасаваны, і ў былым францысканскім кляштары была адкрыта гарадская школа. З 1543 года ў былым кляштары Святой Афры знаходзілася саксонская княжацкая школа. У 1581 годзе было скасавана Майсенскае біскупства.

Доўгі час Майсен быў горадам, якія вырабляў сукно, але пасля Трыццацігадовай вайны гэта вытворчасць цалкам прыйшла ў заняпад.

У 1710 годзе Аўгустам Моцным была адкрыта мануфактура па вытворчасці фарфору, што дало гораду новае жыццё.

У 1834 годзе у горадзе адбываецца рост прамысловасці. Узніклі новыя прадпрыемствы, з 1835 года па рацэ сталі курсіраваць першыя параходы, а ў 1860 годзе ў горадзе з'явілася чыгунка. Майсен стаў цэнтрам керамічнай прамысловасці Саксоніі.

Дзве сусветныя вайны абыйшлі горад бокам, яго гістарычная частка не атрымала ніякіх значных пашкоджанняў. У часы нацызму ў Майсене пераследваліся праціўнікі рэжыму. Так у 1943 годзе быў забіты сацыял-дэмакрат, рабочы Макс Дытэль. Яўрэйскія сем'і, якія жылі ў горадзе, былі або выгнаны з горада ў сельскую мясцовасць, або адпраўлены ў канцэнтрацыйныя лагеры, напрыклад сям'я Лёвенталь, якая трымала ў Майсене ўніверсальны магазін.

У 2002 годзе гістарычная частка горада была моцна пашкоджана паводкай.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сабор
Царква Св. Афры
  • Царква Святой Афры — самая старая царква Майсена.
  • Царква Маці Божай (14161500)
  • Царква Святога Мікалая (19211929), пабудаваная ў памяць аб ахвярах Першай сусветнай вайны
  • Царква Святога Іаана Хрысціцеля
  • Руіны кляштара Крыжа (1217)
  • Былая царква францысканскага кляштара
  • Заапарк

Эканоміка і прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе развіты энергамашына-будаўнічая, электра- тэхнічкая, гарбарна-абутковая, тэкстыльная, піваварная прамысловасці. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы завод (вытворчасцьсць майсенскага фарфору). Вытворчасць фарбаў для керамікі. У наваколлі — здабыча высакаякасных глін, у т.л. кааліну[2].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Майсен ляжыць на чыгуначнай галіне Борсдорф-Косвіг, на якой знаходзяцца вакзалы Майсен і Майсен-Трыбішталь. Майсен—Трыбішталь — канцавы пункт дрэздэнскай гарадской чыгункі. Майсен таксама звязаны з Дрэздэнам водным паведамленнем.

У 1899 годзе ў горадзе была адкрыта электрычная трамвайная лінія, якая да 1936 года перавозіла людзей, а потым да 1967 года грузы.

У горадзе тры масты. Адзін з іх — камбінаваная пешаходная зона і чыгуначны мост, мост у Старым горадзе і аўтамабільны мост цераз пойму Эльбы.

Тунэль Шотэнберг даўжынёй 720 м быў адкрыты 2 мая 2007 года. Ён быў пабудаваны для разгрузкі горада ад патоку транзітнага транспарту.

Зноскі

  1. Напісанне Ма́йсен у адпаведнасці з арт. Майсен. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Майсен. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]