Перайсці да зместу

Утрэхцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмічны корпус Утрэхцкага ўніверсітэта
Сучасны кампус Утрэхцкага ўніверсітэта

Утрэхцкі ўніверсітэт (нідэрл.: Universiteit Utrecht) — буйны ўніверсітэт з багатай навуковай і гісторыка-культурнай спадчынай, размешчаны ў горадзе Утрэхт, Нідэрланды. Заснаваны 26 сакавіка 1636 года ў Злучаных правінцыях.

У 1817 годзе атрымаў статус каралеўскага ўніверсітэта, а з 1961 года ператварыўся ў агульнадаступны дзяржаўны ўніверсітэт. Колькасць студэнтаў увесь час узрастае: з 12,9 тыс. студэнтаў у 1974/1975 навучальным годзе[1] да каля 23 тыс. студэнтаў напачатку 1990-х гадоў, і да каля 30 тыс. па даных за 2009/2010 навучальны год, з якіх парадку 2 тыс. складаюць міжнародныя студэнты. Адукацыя ажыццяўляецца як на дзяржаўнай нідэрландскай, так і на англійскай мове на самых папулярных факультэтах. Утрэхцкі ўніверсітэт традыцыйна спецыялізуецца ў вобласці права, розных гуманітарных і сацыяльных навук. У апошні час атрымалі развіццё натуральныя і біямедыцынскія навукі. Гадавы бюджэт універсітэта ў 2008 годзе склаў 715 млн. еўра.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі