Уільям Глакенс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Глакенс
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 сакавіка 1870(1870-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1938(1938-05-22)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Edith Dimock[d][5]
Дзеці Lenna Glackens[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, ілюстратар
Жанр партрэт, фігурка[d][3], бытавы жанр[3], пейзаж[3], гарадскі пейзаж[d][3] і нацюрморт[3]
Вучоба
Мастацкі кірунак Ашканская школа[d][6][7] і амерыканскі рэалізм[d][7]
Уплыў Томас Аншуц[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Джэймс Глакенс (англ.: William James Glackens; 13 сакавіка 1870, Філадэльфія — 22 мая 1938, Уэстпарт, Канектыкут) — амерыканскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў сваю кар’еру мастака як ілюстратар пры выдавецтве «Філадэльфія прэс», затым вучыўся ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Роберта Генры. У 1895 на год з’яжджаў у Парыж; пасля вяртання ў Філадэльфію пачаў пісаць пейзажы ў стылі Дж. Макнейла Уістлера.

У 1898 сумесна з мастаком Джорджам Лаксам падарожнічаў па Кубе; вярнуўшыся ў родны горад, ствараў пераважна карціны, прысвечаныя вуліцам і плошчам вялікага горада. У 1906 зноў наведаў Францыю, здзейсніў паездку ў Іспанію. У 1908 годзе выстаўляў свае працы разам з прадстаўнікамі нью-ёркскай «школы смеццевых вёдзер».

Пераехаўшы ў Нью-Ёрк, працягваў маляваць на сваю ўпадабаную тэму — сцэны жыцця вялікага горада. Стылістычна яго працы блізкія творчасці імпрэсіяністаў, у прыватнасці Эдуарду Манэ. Уваходзіў у лік сяброў Эшканскай групы.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б William James GlackensOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б в г д е ё https://rkd.nl/explore/artists/32039
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. Union List of Artist Names — 2022. Праверана 13 лютага 2023.
  6. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/ashcan-school Праверана 17 кастрычніка 2018.
  7. а б https://www.metmuseum.org/toah/hd/ashc/hd_ashc.htm