Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі
Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2004) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі (нар. 18 мая 1978, г. Шчучын) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі парламентарызму, палітычнай культуры і палітычных элітаў ВКЛ у другой палове XVI — пачатку XVII ст. Кандыдат гістарычных навук (2004), дацэнт (2008)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 мая 1978 года ў Шчучыне[1].
Скончыў у 2000 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2003 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Прадстаўніцтва і палітычная пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага на вальных соймах Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI ст.»[1].
У 2004—2013 гадах дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2013 года ў БДУ: дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў. Выкладаў таксама ў Беларускім інстытуце правазнаўства і Полацкім дзяржаўным універсітэце[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: гісторыя права, парламентарызм, прадстаўнічыя інстытуты ўлады і палітычныя эліты ВКЛ і Рэчы Паспалітай[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года: удзел у працы першага вальнага сойма Рэчы Паспалітай. Мінск, 2017.
- Удзел у калектыўных працах
- Валовічы герба «Багорыя». Мінск, 2019; 2020 (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
- Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
- Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі. Смаленск, 2013.
- История Беларуси в контексте мировых цивилизаций : учебное пособие. Минск, 2008; 2009; 2010; 2016.
- Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ПАДАЛІНСКІ Уладзімір Аляксеевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучыне
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі