Уладзімір Львовіч Сарочкін
Уладзімір Львовіч Сарочкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1992[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Уладзімір Львовіч Сарочкін (20 мая 1937, Орша, Віцебская вобласць — 1992, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Льва Сарочкіна (1914—1998). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, старшым архітэктарам Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі, галоўным архітэктарам Мінскчыгунпраекта, Белбыттэхпраекта, з 1978 года — архітэктар-мастак камбіната «Белгандальрэклама».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: рэстараны ў Навагрудку (1972), па праспекце Рэвалюцыі ў Барысаве (1975) — абодва з В. М. Чарнатавым, універсам «Цэнтральны» па Ленінскім праспекце (1975, у аўтарскім калектыве), фабрыка фотаработ па вуліцы Фабрычнай (1976) у Мінску, чыгуначныя вакзалы станцый Ратамка, Мызава, Пагарэльцы, Хлусава (1971 —73), чыгуначная паліклініка (1971), газасвятлорэклама крам «Лакомка», «Кветкі», «Паўлінка», універсама «Цэнтральны», «Акадэмічная кніга», «Самацветы» па Ленінскім праспекце, комплексу Дому гандлю «Першамайскі», «Філатэліст» па вул. Леніна, універсамаў «Заслаўе», «Зялёны Луг», «Свіслач», кафэ «Белая вежа», «Блакітнае», рэстарана «Каменная кветка» ў Мінску, гасцініцы «Маладзечна» ў Маладзечне, газасветнае афармленне святочных ілюмінацый у Мінску, Салігорску, Слуцку, Барысаве (1978—1988).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сорочкин Владимир Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Навагрудка
- Архітэктары Барысава
- Архітэктары Мінска