У тумане (фільм, 1994)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
У туманеM:
У тумане
Жанр фільм-драма[d]
У галоўных
ролях
Працягласць 47 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 1994

«У тума́не»беларускі тэлевізійны фільм, зняты ў 1994 годзе на студыі «Голас» пры падтрымцы фірмы «Дайнова» паводле аднайменнай аповесці[de] Васіля Быкава.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

1942 год, Беларусь акупавана нямецкімі войскамі. Падчас расследавання справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць шляхавога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка. На шляху да месца пакарання яны трапляюць у засаду арганізаваную гестапаўцамі, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. Адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца з ім сам-насам і ў яго з’яўляецца шанец даказаць сваю невінаватасць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Генадзь Гарбук Сушчэня Сушчэня
Пётр Юрчанкоў Бураў Бураў
Таццяна Баўкалава Анэля Анэля
Iгар Фільчанкоў Войцік Войцік
Саша Гавенка хлопчык
Андрэй Душачкін Гросмаер Гросмаер

У эпізодах[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
А. Туровіч
А. Кашпераў[ru]
С. Гавенка
А. Курловіч

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Гавенка
  • аператар-пастаноўшчык — Уладзімір Таланаў
  • мастак-пастаноўшчык — Барыс Рэпін
  • асістэнт рэжысёра — Жанна Шуцько
  • гукарэжысёр — Яўгенія Аверына
  • мастак па грыму — Алена Ільіна
  • музычны рэдактар — Ганна Эпалетава
  • адміністратар — Злата Рамашова
  • рэдактар — Зміцер Лянкевіч

Зноскі

  1. У тумане / Фірма «Дайнова», Студыя «Голас» / 1994 / SatRip. Баравік (1 снежня 2013). Праверана 9 студзеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]