Трэцяя ракета (фільм)
Выгляд
Трэцяя ракета | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм і ваенны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 76 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1963 |
IMDb | ID 0140633 |
«Трэцяя ракета» — поўнаметражны чорна-белы мастацкі фільм пра Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1963 годзе рэжысёрам Рычардам Віктаравым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Прэм’ера адбылася 23 верасня 1963 года. Кампазітарам фільма быў Яўген Глебаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі наступ прарывае абарону. Савецкія войскі адышлі назад, і разлік супрацьтанкавай зброі аказваецца на трое сутак адрэзаным ад сваіх войскаў. Лёс звёў у адным франтавым акопе розных людзей; ім трэба было выстаяць супраць нападаў гітлераўскіх войскаў. У цяжкай абстаноўцы пастаяннай смяротнай небяспекі раскрываюцца чалавечыя характары…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Любшын — Васіль Лазняк
- Георгій Жжонаў — Жаўтых
- Спартак Фядотаў — Пятроў
- Надзея Семянцова — Люся
- Ігар Камароў — Лук’янаў
- Юрый Дубровін — Крывёнак
- Леанід Давыдаў-Субач — Задарожны
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дыплом КФ Прыбалтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдовы (1964) за сцэнарый фільма (Васіль Быкаў)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2