ФК Інтэрнасьянал
Інтэрнасьянал | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Sport Club Internacional | |||
Заснаваны | 4 красавіка 1909 | |||
Горад | Порту-Алегры, Бразілія | |||
Стадыён |
Бейра-Рыу Умяшчальнасць: 56 000 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Інтэрнасьянал» (парт.: Internacional) — бразільскі футбольны клуб з горада Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клуб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай з’яўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клуба чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». «Інтэрнасьянал» мае лакальнае дэрбі з іншым клубам з Порту-Алегры «Грэміу».
У 2006 годзе «Інтэрнасьянал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. У снежні таго ж года «Інтэр» атрымаў перамогу ў клубным чэмпіянаце свету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў іспанскую «Барселону». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амерыкі, аказаўшыся мацней за мексіканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьянал» першым сярод бразільскіх клубаў заваяваў Паўднёваамерыканскі кубак, другі па значнасці турнір кантыненту. Такім чынам, клуб стаў уладальнікам усіх існых на сёння міжнародных трафеяў паўднёваамерыканскага футболу. У 2010 годзе клуб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фундатарамі клуба лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак не здолелі знайсці клуб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клубы, аднак абодва клубы былі прыватнымі, і ў іх выступалі толькі ігракі з нямецкім паходжаннем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на пасяджэнне 4 красавіка 1909 года з мэтай стварэння новага футбольнага клуба, які атрымаў назву «Інтэрнасьянал».
Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьянал», што тычыцца дактрыны клуба, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжання, нацыянапльнасці і сацыяльнага статусу.
Трэніроўкі ў новым клубе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьяналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азення цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёна «Грэміу», чым да арэны Бейра-Рыу, якая размяшчаецца на ўзбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».
18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клуба «Грэміу» на іх пляцоўцы. «Інтэрнасьянал» трываў паражэнне з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной з найлепшых каманд горада «Ваенным футбольным клубам» (парт.: Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клуб адсвяткаваў 12 кастрычніка 1909 года, абыграўшы ўсё той жа «Ваенны футбольны клуб» з лікам 2:1.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- 1975, 1976, 1979
- 1992
- 1927, 1934, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944, 1945, 1947, 1947,
- 1948, 1950, 1951, 1952, 1953, 1955, 1961, 1969, 1970, 1971,
- 1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1981, 1982, 1983, 1984,
- 1991, 1992, 1994, 1997, 2002, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009
- 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
- 2006
- 2006, 2010
- 2008
- 2007, 2011
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт клуба (парт.) (англ.) (ісп.) (італ.) (яп.)
- Афіцыйная крама клуба (парт.)
- Афіцыйны мультымедыйны сайт «Інтэрнасьянала» Архівавана 15 студзеня 2016. (парт.)
- Клубнае тэлебачанне Архівавана 14 снежня 2009. (парт.)
- Афіцыйны сайт, прысвечаны 100-годдзю «Інтэра» Архівавана 30 снежня 2018. (парт.)
- Nacao Colorada — адзін з найбуйнейшых сайтаў заўзятараў Архівавана 4 снежня 2018. (парт.)
- Неафіцыйны сайт клуба Архівавана 1 сакавіка 2022. (парт.)