Порту-Алегры
Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Порту-Алегры (парт.: Porto Alegre) — горад у Бразіліі, сталіца штата Рыу-Гранды-ду-Сул. Порту-Алегры — адзін з найважнейшых гарадоў паўднёвай Бразіліі, які з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёну. У Порту-Алегры самы высокі ўзровень жыцця сярод бразільскіх сталіц штатаў. Складовая частка мезарэгіёна Агламерацыя Порту-Алегры. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Порту-Алегры. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Порту-Алегры. Насельніцтва складае 1420667 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 496,827 км². Шчыльнасць насельніцтва — 2859,5 чал./км².
Свята горада — 26 сакавіка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны ў 1772 годзе. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Порту-Алегры ўжо ў сярэдзіне XVIII стагоддзя пасяліліся імігранты з Азорскіх астравоў, афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1809 год.
У XVIII стагоддзі Порту-Алегры быў портам на возеры гораду Віяман. Акрамя перасяленцаў з Азорскіх астравоў, значную частку насельніцтва склалі сем’і з горада Рыу-Гранды, размешчанага ў прыбярэжным раёне на поўдзень ад Порту-Алегры, у той час былога ваеннай крэпасцю.
На 1822 год у Порту-Алегры пражывала 12 тысяч жыхароў, менавіта ў гэты час Бразілія атрымала незалежнасць. У канцы XIX стагоддзя горад прыняў шмат імігрантаў з іншых частак свету, у прыватнасці з Германіі, Італіі і Польшчы. Пераважная большасць насельніцтва мае еўрапейскае паходжанне. У цяперашні час ён з’яўляецца найважнейшым портам штата Рыу-Гранды-ду-Сул.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы размяшчэнню на сутыку пяці рэк горад стаў важным портам, а таксама адным з галоўных прамысловых і камерцыйных цэнтраў Бразіліі. Са з’яўленнем Меркасура горад пачаў хутчэй расці і квітнець у эканамічным плане. Сельскагаспадарчыя і жывёлагадоўчыя прадукты, як соя, скура, кансерваваная ялавічына і рыс, экспартуюцца з Порту-Алегры за мяжу, як ў Афрыку і Японію[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Morano Calabro[d], Італія
Punta del Este[d], Уругвай
Ribeira Grande[d], Партугалія
Salihli[d], Турцыя
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Канадзава, Японія (26 мая 1967)[8][9]
Ла-Плата, Аргенціна
Натал, Бразілія
Ньюарк, ЗША
Орта, Партугалія
Парталегры[d], Партугалія
Парыж, Францыя
Рамала, Дзяржава Палесціна
Расарыа, Аргенціна (22 лістапада 1994)[10][11]
Санкт-Пецярбург, Расія (29 чэрвеня 2000)[12][13]
Сен-Дэні[d], Францыя
Сучжоў, Кітай
Зноскі
- ↑ Porto Alegre, Brazil by Sergio Koreisha. Uoregon.edu.
- ↑ Population by municipality Праверана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ 2010 census of Brazil
- ↑ Population estimates for July 1st, 2015 Праверана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/9103-estimativas-de-populacao.html
- ↑ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/9103-estimativas-de-populacao.html?edicao=31451
- ↑ Tabela 9605 - População residente, por cor ou raça, nos Censos Demográficos Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ http://www2.portoalegre.rs.gov.br/cgi-bin/nph-brs?u=/netahtml/sirel/avancada.html&p=1&r=9&f=G&d=ATOS&l=20&s1=(CIDADE+IRMA)..RELA.
- ↑ https://www4.city.kanazawa.lg.jp/material/files/group/6/English2022.pdf
- ↑ http://www2.portoalegre.rs.gov.br/cgi-bin/nph-brs?u=/netahtml/sirel/avancada.html&p=1&r=3&f=G&d=ATOS&l=20&s1=(CIDADE+IRMA)..RELA.
- ↑ https://www.rosario.gob.ar/web/gobierno/internacionales/relaciones-bilaterales#hermanamientos
- ↑ http://www2.portoalegre.rs.gov.br/cgi-bin/nph-brs?u=/netahtml/sirel/avancada.html&p=1&r=1&f=G&d=ATOS&l=20&s1=(CIDADE+IRMA)..RELA.
- ↑ http://www2.portoalegre.rs.gov.br/cgi-bin/nph-brs?u=/netahtml/sirel/avancada.html&p=1&r=4&f=S&d=ATOS&l=20&s1=(CIDADE+IRMA)..RELA.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Порту-Алегры
- Афіцыйны сайт