ФК Мальёрка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мальёрка
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Іспанія
Стадыён Іберастар
Умяшчальнасць: 23 142
Уладальнік Роберт Сарвер[d]
Прэзідэнт Эндзі Кольберг[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2018/19 5 месца ў Сегундзе, перамога ў плэй-оф
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Мальёрка» (ісп.: Real Club Deportivo Mallorca) ― іспанскі футбольны клуб з горада Пальма з вострава Мальёрка. Клуб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 года. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Клуб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі і гетрамі. Хатняя арэна завецца «Іберастар», яна можа ўмясціць 23 142 гледача.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Мальёрка» ― найстарэйшы клуб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клуба быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 года гульнёй супраць «Барселоны», у якой «Мальёрка» атрымала паражэнне з лікам 0:8. Праз год клуб змяніў назву на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноў змяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клубу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 года было заяўлена, што 96 працэнтаў акцый клубу купіць англійскі бізнесмен Пол Дэвідсан, але ўжо ў лістападзе таго года было высветлена, што ў англічаніна няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 года клуб быў выкуплены іспанскім бізнесменам Матэа Алемані.

30 сакавіка 2010 года «Мальёрка» падпісала дагавор з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіравання Macron. Дамова разлічана на тры сезоны з 2010 па 2013 гады.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]