ФК Алавес
| Алавес | |||
|---|---|---|---|
| Поўная назва | Deportivo Alavés, S.A.D. | ||
| Заснаваны | 23 студзеня 1921 | ||
| Горад | Віторыя, Іспанія | ||
| Стадыён |
Мендысароса Умяшчальнасць: 19840 |
||
| Уладальнік | Хасэ Антоніа Керэхета[d] | ||
| Галоўны трэнер | |||
| Чэмпіянат | Ла Ліга | ||
| 2022/23 | ▲ 4 месца ў Сегундзе, перамога ў плэй-оф | ||
| Сайт | deportivoalaves.com (ісп.) (баскск.) | ||
| |||
«Дэпартыва Алавес» (баскск.: і ісп.: Deportivo Alavés) або проста «Алавес» — баскскі прафесійны футбольны клуб з горада Віторыя-Гастэйс, у правінцыі Алава, у аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў.
Найлепшыя гады клуба — пачатак XXI стагоддзя, калі каманда рэгулярна фінішавала ў верхняй частцы чэмпіянату Іспаніі, стала ўдзельнічаючы ў змаганні за трапленне ў еўракубкі (двойчы гэта змаганне сканчалася поспехам). Найлепшым вынікам у чэмпіянаце з’яўляецца 6-е месца ў сезоне 1999/2000, у якім каманда саступіла ўсяго тры ачкі віцэ-чэмпіёну.
Але галоўнага дасягнення ў сваёй гісторыі «Алавес» дабіўся ў наступным сезоне, у сваім дэбютным выступленні ў еўракубках, нечакана прабіўшыся ў фінал Кубка УЕФА, у якім у авертайме саступіў англійскаму «Ліверпулу» з лікам 4:5.