Факультэт інфакамунікацый БДУІР
Выгляд
| Факультэт інфакамунікацый БДУІР | |
|---|---|
| Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
| Заснаваны | 1980 |
| Дэкан | Сяргей Віктаравіч Дработ |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | Мінск, Вуліца Петруся Броўкі, 10 |
| bsuir.by/ru/fik | |
Факультэт інфакамунікацый БДУІР (ФІК БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Гісторыя факультэта інфакамунікацый бярэ пачатак у 1980 годзе, калі ў ходзе рэарганізацыі структуры Мінскага радыётэхнічнага інстытута быў створаны факультэт электрасувязі. У 1995 годзе факультэт электрасувязі быў рэарганізаваны ў факультэт тэлекамунікацый. 1 верасня 2017 года факультэт тэлекамунікацый быў ператвораны ў факультэт інфакамунікацый. З 15 жніўня 2022 года факультэт змяніў назву на Факультэт інфармацыйнай бяспекі.
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Аховы інфармацыі
- Інфакамунікацыйных тэхналогій
- Фізвыхавання
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Віктаравіч Дработ (з 2017)