Вуліца Петруся Броўкі (Мінск)
Выгляд
Вуліца Петруся Броўкі Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Савецкі, Першамайскі |
Працягласць | 1,75 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Акадэмія навук |
Назва ў гонар | Петруся Броўкі |
Навучальныя ўстановы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі |
Медыцынскія ўстановы | 1-я гарадская клінічная бальніца |
Паштовы індэкс | 220013 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ву́ліца Петруся́ Бро́ўкі — вуліца ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска. Названа ў гонар Петруся Броўкі, народнага паэта БССР, акадэміка АН БССР.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, паралельна да вуліцы Акадэмічнай. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Платонава і Батанічную. Даўжыня — каля 1750 метраў.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 — будынак (1933) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000014
- (праспект Незалежнасці, 64 корпус 5) — акушэрскі корпус 1-й гарадской клінічнай бальніцы.
- № 3, корпус 1 — Інтэрнат № 2 БелМАПА.
- № 3, корпус 2 — Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
- № 3, корпус 3 — Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (да лета 2004 г. будынак належаў ЕГУ)
- № 5 — будынак былой дзіцячай абласной бальніцы (1930-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000015
- № 7 — Мінскі абласны скурна-венералагічны дыспансер.
- № 9 — Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
- № 13, корпус 1 — Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
- № 15 — будынак Інстытута цепла- i масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.
- № 19 — НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, раней тут размяшчаўся Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР.
- № 21, корпус 2 — Мінскія кабельныя сеткі.
-
Акушэрскі корпус 1-й гарадской клінічнай бальніцы
-
Інтэрнат № 2 БелМАПА
-
Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 — Мінскі радыётэхнічны каледж БДУІР.
- № 4 — 2-і корпус БДУІР (1969, архітэктар П. Бяляеў)[1].
- № 6 — 1-ы галоўны корпус БДУІР.
- № 10 — 3-і корпус БДУІР.
- № 12 — інтэрнат № 1 Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
- № 14 — будынак каледжа сувязі (1931) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000016
- № 18 — Прамсувязь.
- № 22 — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі[2] (на час капітальнага рамонту).
-
Галоўны корпус БДУІР
-
3-і корпус БДУІР
-
Інтэрнат № 1 Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух транспарта на асноўнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка Аляксею Васілевічу Лыкаву на будынку Інстытута цепла- i масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (дом № 15). Устаноўлена ў 1976 г. (скульпт. А. Веліксонаў; бронза)[3].
- Помнік воінам-сувязістам (1976) на тэрыторыі Мінскага электратэхнікума сувязі[3].
- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам (1972) на будынку лакаматыўнага дэпо. У Вялікую Айчынную вайну ў паравозным дэпо станцыі Мінск дзейнічала падпольная партыйная арганізацыя — састаўная частка Мінскага камуністычнага падполля[3].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Контакты - Белорусская государственная академия музыки . Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2024. Праверана 13 лістапада 2024.
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Петруся Броўкі (Мінск)