Факультэт камп’ютарнага праектавання БДУІР
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Факультэт камп’ютарнага праектавання БДУІР | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
Заснаваны | 1973 |
Дэкан | Дзмітрый Віктаравіч Ліхачэўскі |
Адрас | Мінск, Вуліца Петруся Броўкі, 4 |
Тэлефон | +375 17 293-88-02 |
fkp.bsuir.by |
Факультэт камп’ютарнага праектавання БДУІР (ФКП БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Гісторыя факультэта пачынаецца з 1973 года, калі з радыётэхнічнага факультэта Мінскага радыётэхнічнага інстытута быў выдзелены канструктарска-тэхналагічны факультэт. У 1996 годзе факультэт быў перайменаваны ў факультэт камп’ютарнага праектавання.[1]
Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]
Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры:
- Замежных моў №1
- Інжынернай графікі
- Інжынернай псіхалогіі і эрганомікі
- Праектавання інфармацыйна-камп'ютэрных сістэм
- Экалогіі
- Электроннай тэхнікі