Перайсці да зместу

Фалуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фалуда
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Індыйская кухня
Пакістанская кухня
афганская кухня[d] і іранская кухня[d]
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фалуда — папулярны традыцыйны дэсерт у Індыі, Пакістане, Афганістане і Бангладэш.

Паходзіць ад персідскага дэсерту фалудэ, які прадстаўляе сабой замарожаныя ніткі з крухмалу тыпу вермішэлі, палітыя зверху ружовай вадой. У адрозненне ад персідскага фалудэ, індыйская фалуда — гэта халодны салодкі напой, дзе ружовая вада і вермішэль змяшаныя з малаком, кавалачкамі жэле і зярняткамі салодкага базіліку.

Дэсерт фалуда быў створаны ў Індыі на аснове фалудэ ў XVI—XVIII стагоддзях, у часы імперыі Вялікіх Маголаў. Рэгіянальныя варыянты дэсерту сфармаваліся пры дварах мусульманскіх кіраўнікоў у Хайдарабадзе і іншых месцах.

На сённяшні дзень фалуда мае мноства разнавіднасцей, як традыцыйных рэгіянальных, так і мадэрнізаваных. У Бангладэш у фалуду дадаюць экстракт расліны пандан (разнавіднасць Pandanus amaryllifolius), фісташкі, сага, какосавыя вяршкі і манга. У Малайзіі і Сінгапуры падобны напой называюць бандунгам. Маўрыкійская версія, якая трапіла на востраў разам з імігрантамі з Індыі, называецца алуда. Падобны напой, але з таўсцейшай вермішэллю п’юць курды ў Іраку.