Фама Іяўлевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фама Іяўлевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля XVII стагоддзе
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, педагог
Мова твораў польская

Фама Іяўле́віч — беларускі пісьменнік i педагог першай паловы 17 ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у сярэдзіне 1620-х гадоў — у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 канца 1620 — пачатку 1630-х гадоў рэктар Кіеўскай брацкай школы, з 1632 года займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магілёўскім, a ў 1640-я гады ў Слуцкім брацтвах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар паэмы «Лабірынт, або Заблытаная сцежка» (Кракаў, 1625, на польскай мове). У паэме, прасякнутай ідэямі асветніцтва, услаўляў неабмежаваныя магчымасці чалавечага розуму, асвету, навуку, заклікаў да адзінства славянскіх народаў у грамадска-палітычным і культурным жыцці. Твор Іяўлевіча — узор экспрэсіўна-метафарычнай паэзіі барока.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]