Фанат (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ФанатM:
Фанат
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кампазітар
Кінакампанія Белсат
Працягласць 40 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2017
IMDb ID 7607064

«Фана́т»беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненка ў 2017 годзе на «Белсат».[1][2] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Вася «Пешаход» — фанат берасцейскага «Дынама». Ён «прабіў» 5 «залатых» сезонаў, што значыць — наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ходзіць выключна пехатою — без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе. За 2016 год ён прайшоў 4 470 кіламетраў. Футбол выратаваў яго ад турмы, а дарога ратуе яго ад смерці. Вася інтуітыўна адкрыў універсальную формулу: калі няма надзеі і не бачыш ніякага сэнсу ў жыцці — трэба проста ісці.[3][4][5]

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Васіль Нікалаеў

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Андрэй Кудзіненка
  • аператар — Ягор Яфімаў
  • гукарэжысёр — Яўген Рагозін
  • гукааператар — Аляксандр Круцель
  • мантаж — Віталь Яронскі
  • каларыст — Ягор Ефімаў
  • кіроўца — Уладіслаў Рута
  • адміністратар — Улад Карловіч
  • рэдактар — Януш Гаўрылю

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

У фільме выкарыстана песня гурту Дай дарогу! «Дай дарогу», музыка і словы — Юрый Стыльскі.

Зноскі

  1. Инга Островцова.. «Фанат» – новый фильм Андрея Кудиненко. Премьера на «Белсате» (руск.). БелСат (2017.12.31 20:00). Праверана 31 жніўня 2019.
  2. Татьяна Хорошилова.. Про Васю Пешехода (руск.). «Российской газеты» (23 жніўня 2018). Праверана 31 жніўня 2019.
  3. Андрей Кудиненко снял фильм «Фанат» (руск.)(недаступная спасылка). Беларуский портал «n1.by» (1 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 31 жніўня 2019.
  4. Белорусское документальное кино: Маленький принц, футбольный фанат, Янка Купала и Сергей Плыткевич (руск.). Портал «wildlife.by» (1 Мар 2018). Праверана 31 жніўня 2019.
  5. Фильм про болельщика Васю Пешехода «Фанат» будет представлен на кинофестивале «Лiстапад» (руск.). Tribuna.com (2 ноября 2017, 13:47). Праверана 31 жніўня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]