Масакра (фільм)
Масакра | |
---|---|
Жанр |
містычны трылер меладрама[1] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | Аляксандр Качан |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Павел Зубрыцкі |
Кампазітар | Алег Хадоска |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 100 хв. |
Бюджэт | Br5 млрд[2] |
Краіна | |
Мова | руская, беларуская і польская |
Год | 2010 |
IMDb | ID 2165975 |
«Масакра» — беларускі містычны трылер, зняты ў 2010 годзе рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Дзея «Масакры» адбываецца на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагоддзя, пасля жорсткага задушэння паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў. За сцэнарную аснову ўзята навела «Локіс» Праспэра Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня і матывы старабеларускіх легенд[2].
Збольшага фільм здымалі ў палацава-паркавым комплексе Святаполкаў-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Слова «Масакра» (англ.: massacre; ням.: Massaker; фр.: massacre) з'яўляецца запазычаннем з англійскай мовы і мае сінанімічнае значэнне са словамі «кровапраліцце», «забойства», «разня», «вынішчэнне», «бойня»[3].
Паводле словаў галоўнага рэжысёра аднайменнага фільму Андрэя Кудзіненка:
Масакра — гэта азначае «крывавая бойка», што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая метафара — барацьбы і за зямлю, і за каханне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў: любоў да жанчыны, любоў да зброі[4].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У 60-я гады XIX стагоддзя на Беларусі (у Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі) жорстка задушана нацыянальнае паўстанне. Усталёўваецца атмасфера страха і смутку, радавыя маёнткі пераходзяць да новых уладальнікаў.
Мастак і авантурыст з Санкт-Пецярбургу Мікалай Казанцаў з мэтай зарабіць грошай на адукацыю ў Італіі прыяжджае пад выглядам навукоўца ў таемны маёнтак старажытнага графскага роду Пазуркевічаў каталагізаваць рэдкую бібліятэку. Граф Уладзімір рыхтуецца да шлюбу. У маёнтку збіраюцца госці, прычым у кожнага ёсць свай прэтэнзіі да гаспадара. Пры гэтым Ганна, нявеста графа Уладзіміра Пазуркевіча, аказваецца каханкай Казанцава.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Мілер — граф Уладзімір Пазуркевіч
- Андрэй Назімаў — Мікалай Казанцаў, мастак-авантурыст
- Марыя Курдзяневіч — Ганна, нявеста пярэваратня, каханая авантурыста
- Аляксандр Кашпераў — Ілья Фаміч Белазёрскі, генерал
- Святлана Зелянкоўская — памешчыца Астроўская
- Аляксандр Колбышаў — святы айцец
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова здымкі фільму мусілі адбывацца сумесна з польскімі і расійскімі кінавытворцамі ў Польшчы, але з-за эканамічнага крызісу рэжысёр фільму Андрэй Кудзіненка быў вымушаны адмовіцца ад гэтай ідэі[5]. Новай пляцоўкай для кіназдымкаў стала вёска Жалудок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Як адзначае мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў, маёнтак Чацвярынскіх у Жалудку быў абраны пасля наведвання больш за дзясятак аб'ектаў па ўсёй краіне[6]. Стваральнікам фільму нават прыйшлося часткова ўмацоўваць будынак[4]. Дадатковым здымачным месцам таксама стала вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёна[7]. Большая частка стужкі здымалася ў лістападзе — снежні 2009 года[8].
Зноскі
- ↑ Алексей Вайткун. Кинорежиссер Андрей Кудиненко: Не люблю мертвого кино! (руск.). TUT.BY (25 лютага 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ а б Первый белорусский фильм ужасов "Масакра" будет презентован 7 ноября на кинофестивале "Лістапад" (руск.). belta.by (22 кастрычніка 2010).
- ↑ МАСАКРА в словаре иностранных слов (руск.). Словарь иностранных слов (22 кастрычніка 2010).
- ↑ а б Андрэй Кудзіненка: Тут заўсёды была тэрыторыя крыві . Культура. Радыё «Свабода» (22 лютага 2012).
- ↑ Екатерина Морголь. Бульба-хоррор: медведь Степан и партизанский рай . OPEN.BY (22 кастрычніка 2010).(недаступная спасылка)
- ↑ Раман Тумашык. Дэкарацыі да беларускага фільма жахаў робяць з саломы . Рэпартажы. Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 лютага 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Руслан Горбачев. Ужас, ужас, ужас (руск.)(недаступная спасылка). Салідарнасць (22 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2010. Праверана 5 снежня 2014.
- ↑ Кінастудыя «Беларусьфільм» прадставіла «бульба-хорар» «Масакра» . Беларускае Радыё Рацыя (22 кастрычніка 2010).(недаступная спасылка)