Феафан (Семяняка)
Феафан (Семяняка) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Павел (Вількоўскі) | ||||||
Пераемнік | Феадосій (Вашчынскі) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Мікалай Адамавіч Семяняка | ||||||
Нараджэнне |
6 (18) студзеня 1879 |
||||||
Смерць |
10 лістапада 1937 (58 гадоў) Дальлаг, Хабараўск, СССР |
||||||
Епіскапская хіратонія | 1930 |
Архіепіскап Феафан (у свеце: Мікалай Адамавіч Семяняка; 18 (6) студзеня 1879, Дзятлава, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — 10 лістапада 1937, Хабараўск, СССР) — праваслаўны царкоўны дзеяч, публіцыст, паэт, архіепіскап Мінскі і Беларускі (1930—1935).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і настаўніка (пісара). Рускі. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча і Віленскую духоўную семінарыю. У 1904—1905 годзе служыў псаломшчыкам у Барысаглебскай царкве ў вёсцы Накрышках. 14 лістапада 1905 года пасвечаны ў сан іерэя.
З 1905 да 1911 года служыў у цэрквах на Гродзеншчыне. Са жніўня 1911 года працаваў выкладчыкам Закона Божага ў Чырвонастоцкім Свята-Раства-Багародзіцкім жаночым манастыры . Займаўся краязнаўствам, паэзіяй, напісаў нарыс пра гісторыю манастыра[1].
Падчас Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Тыфліс. У 1921 годзе быў пераведзены ў Маскву, быў настаяцелем шэрагу храмаў. 30 лістапада 1925 года быў арыштаваны і асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» на 2 гады. Быў сасланы ў Комі, падчас зняволення аўдавеў.
Пасля вызвалення вярнуўся ў Маскву, быў узведзены ў сан протаіерэя, прыняў манаства і імя Феафан. 13 снежня 1930 года па блаславенні мітрапаліта Сергія быў пасвечаны ў епіскапа Мінскага і Беларускага, і ў лютым 1931 года выехаў у Мінск.
Адпраўляў набажэнствы ў невялікай драўлянай Свята-Мікалаеўскай царкве ў прадмесці Козырава. 9 ліпеня 1934 года быў узведзены ў сан архіепіскапа. У 1935 годзе ён часова кіраваў Полацкай і Віцебскай епархіяй. На гэтай пасадзе 9 красавіка 1935 года Феафан быў арыштаваны супрацоўнікамі НКУС як «адзін з кіраўнікоў антысавецкай арганізацыі ў пас. Козырава». Быў асуджаны да 8 гадоў зняволення ў лагеры, у 1937 годзе прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР у 1990 годзе[2].
Зноскі
- ↑ а. Рыгор Сасна.. Пакутнікі ХХ стагоддзя . Беласток: Ніва, № 32 (2308) (6 жніўня 2000). Праверана 07.01.2019.
- ↑ Архіепіскап Феафан Семяняка (недаступная спасылка). Дзятлаўская раённая бібліятэка (18 сакавіка 2013). Праверана 07.01.2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
- Салаўёў Р. Архіепіскап Феафан — нязломны святар / Расціслаў Салаўёў // Перамога. — 2010. — № 10. — 6 лютага. — С.3.