Павел (Вількоўскі)
Павел (Вількоўскі) | |
---|---|
Адукацыя |
|
Імя пры нараджэнні | Пётр Вількоўскі |
Нараджэнне |
23 жніўня 1870 |
Смерць |
7 мая 1933 (62 гады) |
Епіскап Павел (свецкае імя Пётр Вількоўскі; нарадзіўся 4 верасня 1870, Мікалаеў, Украіна — 7 мая 1933, Растоў-на-Доне) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын псаломшчыка Якава Вількоўскага. Скончыў Херсонскае духоўнае вучылішча, Адэскую духоўную семінарыю (1881), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1895). Служыў карэктарам у сінадальнай друкарні ў Санкт-Пецярбургу. З 1896 года паслушнік Макар’еўскай пустыні (Наўгародская губерня). Рукапаложаны ў манаха, іераманаха (1898). З 1900 года настаяцель Пасольскай царквы ў Канстанцінопалі, выкладаў у рускіх школах пры храме Святога Сцяфана, у камерцыйным вучылішчы, быў карэспандэнтам часопіса «Церковные ведомости». З 1910 года архімандрыт, назіральнік Тарапецкага духоўнага вучылішча (Пскоўская губерня).
З 1911 года рэктар Таўрычаскай духоўнай семінарыі. З 1912 года настаяцель Уфімскага Успенскага манастыра. У 1913 годзе рэктар Уфімскай духоўнай семінарыі. 1 кастрычніка 1914 года ў Петраградзе хіратанісаны ў епіскапа Ялецкага, вікарыя Арлоўскай епархіі. У 1917 годзе епіскап Міхайлаўскі, вікарый Разанскай епархіі.
Удзельнік Свяшчэннага Сабора РПЦ (1917—1918, Масква). У 1918 годзе жыў ва Украіне. З 1919 года епіскап Бакінскі, вікарый Грузінскага экзархата. З 1924 года епіскап Аханскі (?), вікарый Пермскай епархіі.
Арыштаваны за антысавецкую дзейнасць. У 1925 годзе высланы ў Ніжагародскую губернію. З лістапада 1927 года епіскап Мінскі. Узведзены ў сан архіепіскапа. З 13 снежня 1930 года архіепіскап Пяцігорскі. У 1931 годзе выйшаў на пакой, жыў у горадзе Старая Руса Наўгародскай вобласці.
Арыштаваны 19 лютага 1933 года. Абвінавачваўся ў сувязі з замежным «Братством Русской Правды». Асуджаны калегіяй АДПУ 2 красавіка 1933 года да ВМП і быў расстраляны.
Рэабілітаваны 31 мая 1990 года. Асабовая справа П. № П-48721 захоўваецца ў архіве УКДБ Краснадарскага краю.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Адэскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Мікалаеве
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Растове-на-Доне
- Асобы
- Нарадзіліся 4 верасня
- Епіскапы мінскія
- Пасмяротна рэабілітаваныя
- Архіепіскапы Рускай праваслаўнай царквы
- Бакінская і Азербайджанская епархія