Феацэрас гладкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Феацэрас гладкі
Phaeoceros laevis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaeoceros laevis (L.) Prosk.

Сінонімы
Anthoceros laevis L.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15673
NCBI  37308
EOL  601030
IPNI  ???
TPL  tro-35185441

Феацэ́рас гладкі (Phaeoceros laevis) — від антацэротавых імхоў сямейства антацэротавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухдомная слаявінная расліна. Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 0,5—3 см, крыху мясістая, па краі неглыбокалопасцевая, аднаслойная, зверху гладкая, прыціснутая да субстрату. Мужчынскія расліны драбнейшыя за жаночыя. Антэрыдыі буйныя, па некалькі ў поласцях. Архегоніі паглыблены ў тканку слаявіны. Спарагон струкападобны, без ножкі, даўжынёй 1—3 см, раскрываецца падоўжанай шчылінай на дзве вузкія створкі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Піянерная расліна. На Беларусі расце на вільготнай глебе на палях, па краях канаў, абочынах дарог. Спараносіць у канцы лета і восенню.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]