Фяліксас Вайшнорас

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Феліксас Вайшнарас)
Перайсці да: рух, знайсці

Фяліксас Вайшно́рас (літ.: Feliksas Vajšnoras; 18 мая 1897, в. Пільвішкіс Ковенскай губерні, цяпер Вілкавішскі раён, Літва — 21 жніўня 1972, Вільнюс) — літоўскі паэт, перакладчык, журналіст. Заслужаны дзеяч культуры Літвы (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19161918 знаходзіўся ў працоўным лагеры, арганізаваным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1919 стаў членам ВКП(б). Арганізоўваў прафсаюзны рух у родных мясцінах. У 19211923 зняволены ў каўнаскай турме, дзе пачаў пісаць вершы. У 1923 у выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў Маскве. У 1925 скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і Смаленска. З 1930 у Мінску, працаваў у газ. «Raudonasis artojas» (Чырвоны араты), у 19341937 — яе рэдактар. З 1934 член СП СССР. Быў членам бюро літоўскай секцыі БелАПП, сакратаром літоўскай секцыі СП БССР.

Арыштаваны 23.8.1937; у 1939 прысуджаны да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Казахстане. Пасля вызвалення ў 19441945 служыў у 16-й літоўскай дывізіі Чырвонай Арміі. З 1945 у Вільнюсе, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. З 1957 на пенсіі. У 1965 стаў заслужаным дзеячам культуры Літоўскай ССР. Напісаў і апублікаваў кнігу ўспамінаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар зборніка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літоўскую мову пераклаў (пад псеўданімам Ф. Садайніс) паэму Я. Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П. Броўкі, Я. Коласа, Т. Кляшторнага, І. Харыка і інш.[1], а таксама творы рускіх і латышскіх пісьменнікаў.

Зноскі

  1. Вайшнорас Феліксас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайшнорас Феліксас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Літ. з даведн. Л. У. Маракова:Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970
  • БП, т. 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]