Фелікс Зандман
Фелікс Зандман | |
---|---|
польск.: Felix Zandman | |
Дата нараджэння | 7 мая 1928[1] ці 7 мая 1927[2] |
Месца нараджэння |
Гродна (Польшча, цяпер Беларусь) |
Дата смерці | 4 чэрвеня 2011[3][2][1] |
Месца смерці | ЗША |
Грамадзянства | |
Дзеці | Gisele Zandman-Goddard[d] |
Род дзейнасці | вынаходнік, інжынер |
Навуковая сфера | фізіка, мікраэлектроніка |
Месца працы | Vishay Intertechnology |
Навуковая ступень | Ph.D |
Альма-матар | Універсітэт Нансі, Францыя |
![]() |
Фелікс Зандман (англ.: Felix Zandman; 1927, Гродна — 4 чэрвеня 2011) — навуковец і інжынер, заснавальнік і галоўны тэхнічны дырэктар міжнароднай кампаніі «Vishay Intertechnology» — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў электронных кампанентаў у свеце.
У гады Другой сусветнай вайны Фелікс Зандман і яшчэ 4 яўрэі выжылі ў Катастрофе, дзякуючы дапамозе праведнікаў сусвету Ганны і Яна Пухальскіх.
З 1946 па 1949 гг. ён вучыўся ў Францыі ва Універсітэце Нансі па спецыяльнасцях фізіка і тэхніка, і паралельна, у тэхнічным універсітэце Grande école d'ingénieurs (фр.). Ён атрымаў ступень доктара філасофіі ва ўніверсітэце Сарбоны, абараніўшы дысертацыю па тэме фотапругкасці.
Фелікс Зандман быў узнагароджаны медалём Э. Лонгстрэта (Інстытут Франкліна, 1962) і іншымі ўзнагародамі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121508803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ http://www.bizjournals.com/philadelphia/news/2011/06/06/vishay-founder-holocaust-survivor.html
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- В.Дрэма. Памёр чалавек, які спансараваў аднаўленне гродзенскай сінагогі(недаступная спасылка), Штодыднёвiк «Твой стыль» 07.06.2011