Феліцыян Сурын
Феліцыян Сурын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1842[1] ці каля 1845 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1921 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, гісторык, этнограф |
Альма-матар |
Феліцыян Су́рын (польск.: Felicjan Suryn; каля 1840, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня — 17 студзеня 1921, Варшава[3]) — беларускі гісторык, літаратар, этнограф XIX ст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся каля 1840 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні. Паходзіў са шляхты. Скончыў гімназію ў Магілёве. У 1860—1864 вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце.
Памёр 17 студзеня 1921 года ў Варшаве. Пахаваны на Вайсковых Павонзках[3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У шэрагу сваіх прац і апавяданняў адлюстраваў гістарычнае мінулае Беларусі, матэрыяльную і духоўную культуру яе насельніцтва. Друкаваўся пераважна ў навукова-літаратурным часопісе «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), дзе змясціў «Успаміны пра Магілёў на Дняпры» (1871, т. 7), «Мсціслаў» (1872, т. 10), «Некалькі слоў пра творы фантазіі народа на Беларусі» (1873, т. 11), «Горацкія ўспаміны» (1879, т. 8), «3 мінулага крэсаў: Апавяданне з часоў Аўгуста II» (1883, т. 2), «Людвік Кандратовіч і яго паэзія» (1887, т. 10). У часопісе «Niwa» («Ніва») змясціў нататкі «3 Магілёва на Дняпры» (1873, т. 3—4). Аўтар артыкулаў для «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» («Беларусь», «Гомель», «Горкі», «Дуброўна», «Чэрыкаў», «Чавусы» і інш.).
Зноскі
- ↑ NUKAT — 2002.
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ а б Феліцыян Сурын у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Літвіновіч. Сурын Феліцыян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі