Перайсці да зместу

Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза
парт.: Washington Luís Pereira de Sousa
Сцяг 13-ы прэзідэнт Бразіліі Сцяг
15 лістапада 192624 кастрычніка 1930
Віцэ-прэзідэнт Фернанду ды Мелу Віяна
Папярэднік Артур Бернардыс
Пераемнік Жуліу Прэстыс (не заняў пасаду), ваенная хунта

Нараджэнне 26 кастрычніка 1869(1869-10-26)[1]
Смерць 4 жніўня 1957(1957-08-04)[1] (87 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Sofia Pais de Barros[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Grand Cross of the Military Order of Christ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́шынгтан Луі́с Перэ́йра ды Со́за (парт.: Washington Luís Pereira de Sousa; 26 кастрычніка 1869, Макаэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразільская імперыя — 9 жніўня 1957, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітык, 13-ы прэзідэнт Бразіліі (1926—1930).

Вашынгтан Луіс — апошні прэзідэнт, які кіраваў у перыяд Старой рэспублікі.

У 1920—1924 гадах Вашынгтон Луіс займаў пасаду губернатара штата Сан-Паўлу. У 1926 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі і перамог.

Калі Луіс прыйшоў да ўлады, ён вызначыў прыярытэтнымі задачамі для свайго ўрада будаўніцтва дарог і правядзенне фінансавай рэформы. Каб дамагчыся фінансавай стабілізацыі, ён прыступіў да стварэння нацыянальнага залатога запасу, прычым на першым этапе — шляхам тых жа міжнародных пазык.

Падчас крызісу 1929 года ён у значнай ступені страціў падтрымку эліты. У 1930 годзе ён, у парушэнне дамоўленасцей «палітыкі кавы з малаком», назваў сваім пераемнікам Жуліу Прэстыса, таксама выхадца з Сан-Паўлу. У выніку, з-за незадаволенасці гэтым крокам апазіцыі, 24 кастрычніка, незадоўга да заканчэння сваіх паўнамоцтваў, Вашынгтан Луіс страціў уладу падчас рэвалюцыі 1930 года. Да ўлады прыйшла часовая хунта, якая ў той жа дзень арыштавала прэзідэнта і пасадзіла яго ў форт Капакабана[3].

Пасля вызвалення Луіс эміграваў у ЗША, затым некаторы час жыў у Еўропе. У 1947 годзе ён вярнуўся ў Бразілію, але адмовіўся вяртацца ў палітыку.

Зноскі

  1. а б Washington Luis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.prefeitura.sp.gov.br/cidade/upload/cemiterio%20mapa%20baixa_1219246518.pdf Праверана 9 кастрычніка 2022.
  3. Вакол свету. Гісторыя Бразіліі(недаступная спасылка)