Перайсці да зместу

Флавій Скорп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флавій Скорп
Род дзейнасці auriga
Дата нараджэння каля 68
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 95
Месца смерці
Месца працы

Флавій Скорп (лац.: Flavius Scorpus; каля 68 — каля 95) — адзін з найвыдатных старажытнарымскіх каляснічых ранняй Рымскай імперыі .

Пра паходжанне вядома мала. Магчыма, нарадзіўся ў правінцыі Афрыка, або адтуль паходзілі ягоныя продкі. Верагодна, ён ці яго продкі былі вольнаадпушчанікамі ўплывовага роду Флавіяў, магчыма, сам Скорп быў былым рабом імператара Веспасіана .

У юнацтве пачаў выступаць у Калізеі. Да 27 гадоў ён атрымаў ужо 2048 перамог (саступаў толькі Пампею Мускулу), але ў грашовым плане саступаў больш паспяховаму каляснічаму Гаю Апулею Дыёклу, бо выйграваў у прамежкавых выступах, а ў фінале час ад часу саступаў сваім канкурэнтам. Адну са сваіх эпіграм Марцыял прысвяціў менавіта Скорпу. Верагодна, ён загінуў падчас чарговай гонкі.