Марцыял

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцыял
Martialis.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

сакавік 40[1]

Месца нараджэння:

Аўгуста Більбіліс[d]

Дата смерці:

104[2][3]

Месца смерці:

Аўгуста Більбіліс[d]

Грамадзянства:

Старажытны Рым

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік

Жанр:

паэзія

Мова твораў:

лацінская мова

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Марк Валерый Марцыял (лац.: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццаццю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Іспаніі. Каля 64 года перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысвечаная адкрыццю Калізея ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку 2 тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя.

Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасць імператараў Ціта і Даміцыяна, атрымаў званне вершніка. Пад канец жыцця, у 98 годзе, вярнуўся ў Іспанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.

Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.

Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.

Тэксты і пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Лацінскія тэксты Марциала[правіць | правіць зыходнік]

  1. У фармаце HTML паводле выдання XX ст.
    1. Паводле выдання Hereus-Borovskij на вэб-сайце fh-augsburg. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012.
    2. Паводле выдання Lindsay на вэб-сайце thelatinlibrary. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. (Онлайн бібліятэка лацінскіх аўтараў)
  2. У фармаце алічбаваных кніг паводле выданняў XV—XIX ст. MDZ — Мюнхенскі цэнтр алічбоўкі. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. сярод сваіх матэрыялаў, выкладзеных для бесплатнага доступу, даў поўныя факсімільныя копіі еўрапейскіх друкаваных выданняў Марцыяла, у т.л. дзве інкунабулы і Cornucopiae кардынала Перота (1506).
    1. Выданне Фрыдлендэра (Лейпцыг, 1886). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. — «адно з лепшых», на думку Дэратані (1936)
    2. Дванаццаць старадрукаў Марцыяла (XV—XVI ст.). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012..
  3. Старонкі аднаго з рукапісных выданняў Эпіграм Марцыяла (1465). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. — тры старонкі выбарачна. Крыніца: Збор рукапісаў Бібліятэкі імя Лейбніца. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012., Ніжняя Саксонія.
  4. Аудыёфайлы. Як маглі гучаць эпіграмы Марцыяла? — «Аднаўленне лацінскага маўлення I ст. н. э.» — файлы ў фармаце MP3 — эпіграма I-96 «Шчаслівае жыццё». Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012., чытае У. Фостэр (Універсітэт Місуры) і эпіграма V-20. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012..

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. — Т. 22. — ISBN 978-1-59339-292-5
  2. Martial // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ca 40-104 Martialis // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]