Фларыян Бохвіц
Фларыян Бохвіц | |
---|---|
Florian Bochwic | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 мая 1799 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1856 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рамуальд Бохвіц[d] |
Маці | Анеля з Борзабагатых[d] |
Жонка | Паўліна з Маеўскіх[d] |
Дзеці | Ян Отан Бохвіц, Раман Бохвіц, Люцыўш Бохвіц |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | адвакат (Наваградская асацыяцыя адвакатаў), асветнік, філосаф, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларыян Бохвіц (4 мая 1799, мястэчка Мір (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) — 9 верасня 1856, маёнтак Вашкоўцы, цяпер у складзе в. Ураджайная) — беларуска-польскі асветнік, філосаф-мараліст, пісьменнік[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям'і памешчыка. Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.
Вучыўся ў канвінкце дамініканцаў у Нясвіжы, на юрыдычным факультэце Кіеўскага, затым Віленскага ўніверсітэтаў. Працаваў адвакатам у Навагрудку. Уваходзіў у Наваградскую асацыяцыю адвакатаў[1].
Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вошкаўцы (цяпер Фларыянаў, Ляхавіцкі раён), дзе і жыў разам з сям'ёю да сваёй смерці. Займаўся тут гаспадаркай, літаратурнай працай, дабрачыннай дзейнасцю. Яго маёнтак наведвалі знакамітыя літаратары і філосафы.
Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца была разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта, у 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з'явіліся новыя пахаванні.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Імкнуўся прымірыць філасофію і «боскае адкрыццё», рэлігію з навукай. Супрацьлегласць зыходных прынцыпаў абумовіла супярэчнасць філасофскіх і этыка-педагагічных поглядаў. Педагагічная праграма Бохвіца грунтавалася на прынцыпах асветы і рэлігійнай маралі. Галоўнай мэтай выхавання лічыў ўдасканаленне розуму і пачуццяў. Выступаў з патрабаваннем прыняць такую сістэму выхавання і адукацыі, якая рыхтавала б людзей, карысных грамадству, высока ацэньваў ролю натуральных навук у працэсе пераўтварэння свету[1].
У 1838 годзе Вільні на польскай мове выйшла яго кніга «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям» (другое выданне выйшла ў 1839 годзе). Працяг гэтай маральна-філасофскай працы — «Выява маёй думкі пра мэты існавання чалавека» (Вільня, 1841). Першая кніга ў перапрацаваным выглядзе выйшла ў 1842 годзе пад назваю: «Асновы маіх думак і пачуццяў». Выдаў «Думкі пра выхаванне чалавека» (Вільня, 1847)[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1799 годзе
- Нарадзіліся ў Міры
- Памерлі 9 верасня
- Памерлі ў 1856 годзе
- Памерлі ў Слуцкім павеце
- Пахаваныя ў Ляхавіцкім раёне
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Філосафы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Бохвіцы
- Памерлі ў Ляхавіцкім раёне