Дарава
Аграгарадок
Дарава
| ||||||||||||||||||||||
Да́рава[1] (трансліт.: Darava, руск.: Дарово) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Конькаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома, што навагарадскі намеснік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэту пасаду з 1430 па 1434 даў грошы на пабудову першага драўлянага касцёла ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касцёл.
У Дарава на старых могілках насупраць касцёла пахаваны вядомы польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік Фларыян Бохвіц. Магіла разрабаваная пасля 1945-га. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. У 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з’явіліся новыя пахаванні. Побач знаходзяцца магілы іншых Бохвіцаў.
Каля вёскі пад час Першай сусветнай вайны 1915—1918 размяшчалася лінія фронту. У 1916 годзе адбывалася Скробава-Гарадзішчанская аперацыя. Большасць будынкаў і касцёл былі знішчаны.
Новы пробашч Станіслаў Шаплевіч узяўся за адбудову храму. У 1933—1938 бетонныя нямецкія бліндажы побач з вёскаю былі разабраны мясцовымі жыхарамі на пабудову касцёла. Праект храму распрацаваў інжынер з Баранавіч Браніслаў Іванчык.
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл зачынены савецкімі ўладамі. У ім размяшчаўся склад.
У 1940—1954 гадах цэнтр Дараўскага сельсавета.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Прыдарожная капліца-крыж — збудавана ў 1933 з бетонных блокаў, што здабываліся пры разборы нямецкіх бункераў Першай сусветнай вайны на пабудову касцёлу. Ніжэй надпісу Bog z nami знаходзілася невядомая табліца знішчаная пасля 1939.
- Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
- Свята-Троіцкая царква (2008-2012)
- Пахаванні роду Бохвіцаў на могілках
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква
- Царква Св. Тройцы
- Касцёл Найсв. Дзевы Марыі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дарава
- в. Дарава на Radzima.org
- Дыялог Здзіслаў Сіцька — Касцёл па-над Шчарай
- Крыж заслугі. Руслан Равяка. Наша Ніва
- Дарава на сайце Глобус Беларусі (руск.)