Флора Досен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флора Досен
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага 1922(1922-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 2015(2015-04-21) (93 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца

Флора Досен (харв.: Flora Dosen, сапраўднае імя Цвіета Гроспіч харв.: Cvijeta Grospić; нар. 26 лютага 1922, Госпіч — 21 красавіка 2015, Стрэза) — харвацкая пісьменніца, аўтар кніг на вострасацыяльныя і гістарычныя тэмы на французскай мове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і артапеда Фердэ Гроспіча. Ва ўзросце пяці гадоў пераехала са свайго роднага горада Госпіч ў Заграб, дзе ў 1941 годзе паступіла на філасофскі факультэт Заграбскага ўніверсітэта. Атрымаўшы дыплом у 1946 годзе, яна на два гады адправілася ў Прагу, дзе вывучала чэшскую і французскую мовы. Затым пераехала ў Мілан, дзе выйшла замуж за італьянскага прамыслоўца нямецкага паходжання Стэфана Веселя і пачала пісаць раманы і вершы. Яе першы раман «Le Maestro», апублікаваны ў 1961 годзе парыжскім выдавецтвам Фламарыён, быў напісаны на харвацкай мове, у адрозненне ад наступных прац, якія выходзілі з пад яе пяра выключна на французскай. З часам яе кнігі сталі перакладацца на італьянскую мову Юрэ Каштэланам і атрымліваць высокія ацэнкі з боку французскіх літаратурных крытыкаў[1]. У сваіх працах Флора Досен спрабавала простым для чытача мовай асвятліць драматычныя аспекты жыцця буржуазнай сям’і[2].

Прозвішча для свайго псеўданіма яна запазычыла ад дзявочага прозвішча сваёй маці — Дошэн (харв.: Došen).

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Le Maestro (1961)
  • La messe du lundi (1962)
  • La poussičre des jours preveo je za Forum (1970)
  • Ja, svemir (1976)
  • Život kao život (1976)
  • Ilirka (1988)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dosen, Flora // Hrvatska enciklopedija (харв.). — mrežno izdanje. — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 2021. Архівавана 29 кастрычніка 2020 года.
  • Milačić, Karmen. DOSEN, Flora // Hrvatski biografski leksikon (харв.). — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1993. — Vol. 1. svezak: A - Bi. — ISBN 9536036169. Архівавана 12 жніўня 2020 года.