Перайсці да зместу

Формула Тарычэлі (гідрадынаміка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Формула Тарычэлі
Выява
Названа ад Эванджэліста Тарычэлі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фо́рмула Тарычэ́лі[1] — выраз, які прыблізна вызначае скорасць выцякання вадкасці праз адтуліну ў сценцы адкрытай пасудзіны. Атрымана італьянскім вучоным Эванджэліста Тарычэлі ў 1641 годзе[1][2].

Мае выгляд

дзе v — модуль скорасці выцякання вадкасці, h — адлегласць ад восі адтуліны да паверхні вадкасці, g — паскарэнне свабоднага падзення.

У рэальных умовах скорасць выцякання вадкасці залежыць ад формы і памеру адтуліны, вязкасці вадкасці і некаторых іншых параметраў. У гідраўліцы карыстаюцца формулай

,

дзе  — каэфіцыент скорасці.

Для малой круглай адтуліны і вялікіх значэнняў ліка Рэйнальдаса =0,94—0,99. Для іншых умоў значэнні вызначаюцца тэарэтычна і прыводзяцца ў спецыяльных даведніках па гідраўліцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]