Эдуард Міхайлавіч Шпілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Міхайлавіч Шпілеўскі
Дата нараджэння 28 студзеня 1939(1939-01-28) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка цвёрдага цела, матэрыялазнаўства, тонкія плёнкі[d], дыфузія, фулерэн, кампазіцыйны матэрыял[d] і гісторыя фізікі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны

Эдуа́рд Міха́йлавіч Шпіле́ўскі (нар. 28 студзеня 1939, в. Скобраўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), дацэнт. Ганаровы прафесар Мангольскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе скончыў Мар’інагорскую СШ № 1[1].

У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе застаўся працаваць выкладчыкам. Дэкан фізічнага факультэта БДУ (19791986).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць навуковых зацікаўленасцяў: фізіка цвёрдага цела, матэрыялазнаўства, фізіка тонкіх плёнак, дыфузія, фулерэны, кампазіцыйныя матэрыялы, гісторыя фізікі.

Аўтар 290 навуковых прац і метадычных дапаможнікаў. Ім падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Физический факультет. ― Минск, 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]