Форэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Форэ
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Rauks (3881539849).jpg
Востраў Форэ на поўнач ад Готланда
Характарыстыкі
Плошча111,35 км²
Насельніцтва524 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва4,71 чал./км²
Размяшчэнне
57°56′ пн. ш. 19°09′ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Ленлен Готланд
Форэ (Швецыя)
Форэ
Форэ
' яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Фо́рэ[1] (шведск.: Fårö, готл. Faroy) — востраў у Балтыйскім моры, на поўначы шведскага лена Готланд. Насельніцтва станам на 2012 год складае 524 чалавекі[2]. Размешчаны на поўнач ад Готланда, з якім звязаны паромнай пераправай (1,2 км). Плошча вострава складае 111,35 км², з якіх 9,7 км² займаюць балоты.

У часы халоднай вайны Форэ разам з горадам Форэсунд на поўначы Готланда быў ваеннай зонай, закрытай для замежнікаў. У нашыя дні на востраве адсутнічаюць пошта, паліцыя, бальніцы, банкі, дарожная сетка маларазвітая, нягледзячы на гэта ён вядомы як папулярны летні курорт[3] і прыродны запаведнік, знакаміты сваімі «раўкарамі» — вапневымі адкладамі ў выглядзе скалаў.

На востраве доўгі час жыў і памёр знакаміты кінарэжысёр Інгмар Бергман. Краявіды вострава ён адлюстраваў адразу ў некалькіх сваіх фільмах.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Форэ ў адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Насельніцтва камун Швецыі (31. 12. 2012)
  3. The Enchanted Island That Bergman Called Home — New York Times (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]