Франк Перэт
Франк Перэт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1943 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер, вынаходнік, вулканолаг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франк Алворд Перэт (англ.: Frank Alvord Perret; 1867, Філадэльфія — 12 студзеня 1943, Нью-Ёрк) — амерыканскі прадпрымальнік, вынаходнік і вулканолаг. З 1906 года вядомы, як адзін з першых даследчыкаў (сучаснымі стацыянарнымі метадамі) вулканаў: Везувій, Кілаўэа і Мантань-Пеле, найлепшы знаўца вулканічных вывяржэнняў у 1940-х гадах.[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў фізіку ў Політэхнічным Інстытуце Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
Электроніка
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у лабараторыі Томаса Эдысана ў Ніжнім Іст-Сайдзе, дзе займаўся распрацоўкай рухавікоў і ўдзельнічаў у распрацоўцы дынама-машын.
У 1886 годзе заснаваў вытворчую кампанію «Электрон» (разам з Джонам А. Барэтам, які неўзабаве пакінуў кампанію), па распрацоўцы і вытворчасці электронных прылад:
- электрычная батарэя
- тэорыя электрарухальнай сілы і яе лічыльнік (CEMF)
- электрычны рухавік Перэ (пастаяннага тока).
У 1889 годзе пашырыў вытворчасць на новых фабрыках у Спрынгфілдзе.
З-за працягваючыхся праблем са здароўем, ён пакінуў сваю кампанію ў 1904 годзе.
Вулканалогія
[правіць | правіць зыходнік]У 1900 годзе адправіўся ў Італію на лячэнне, дзе сустрэўся з Рафаэлем Матэўчы (1862—1909), дырэктарам Вулканалагічнай абсерваторыі на вулкане Везувій, і захапіўся вулканалогіяй.
У 1906 годзе ён быў асістэнтам Матэўчы у вывучэнні вывяржэння Везувія, і склаў яскравы і найболей поўны даклад аб яго вывяржэнні.
Да 1910 года ён паспеў агледзець вулканы Кілаўэа, Стромбалі, Этна, Тэйдэ і Сакурадзіма.
У 1909 годзе ён быў адным з ініцыятараў стварэння Вулканалагічнай абсерваторыі на вулкане Кілаўэа, разам з Томасом Джагарам з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Рэджыналдам Дэйлі з Гарвардскага ўніверсітэта.
У 1911 годзе на краю кратэра Халемаўмаў было пабудавана ўкрыццё, якое ў наступным годзе пераўтварылі у Гавайскую вулканічную абсерваторыю, дзе са студзеня 1912 года Перэ пачаў сваё даследаванне Кілаўэа. Распрацаваў новыя метады даследавання вулкана, вымярэнні тэмпературы лавы, вулканічнае трымценне і іншыя рэгістрацыі вулканічнай актыўнасці.
У 1929—1932 гадах ён вывучаў разбуральнае вывяржэнне Мантань-Пеле на востраве Марцініка. У агульным ён правёў на востраве каля дзесяці гадоў. Мясцовы музей вулканалогіі названы ў яго гонар.
У 1931—1943 гадах працаваў штатным навуковым супрацоўнікам Інстытута Карнегі.
У 1940 годзе канчаткова вярнуўся ў ЗША і напісаў некалькі кніг, якія былі апублікаваныя пасля ягонай смерці.
Памёр ва ўзросце 76 гадоў.[4]
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1912
- Perret F. A. Volcanic observations at Kilauea inaugurated. // Hawaiian Annual for 1912, pp. 164–175, 1911.
- 1913
- Perret F. A. Some Kilauean formations // American Journal Science. 1913. Ser. 4. Vol. 36. P. 151—159.
- Perret F. A. The lava fountains of Kilauea // American Journal of Science. 1913. — № 4. — P. 139—148.
- Perret F. A. The circulatory system in the Halemaumau lava lake during the summer of 1911 // American Journal of Science. 1913. — № 4. — 1913. — P. 337—349.
- Perret F. A. Volcanic research at Kilauea in the summer of 1911; with a report by Dr. Albert Brun on the material taken directly from «Old Faithful» // American Journal Science. — 1913. Ser. — 4. — Vol. 36. — P. 477—488.
- 1924
- Perret F. A. The Vesuvius Eruption of 1906: Study of a Volcanic Cycle. 1924. 151 p., (Carnegie Institute of Washington: Publication No. 339).
- 1935
- Perret F. A. The Eruption of Mount Pelee 1929—1932. — Washington: CI, 1935. (Carnegie Institution of Washington; Publication 458)
- 1937
- Perret F. A. What to expect of a volcano // Natural History. — 1937. — № 2. — P. 99—105.
- 1950
- Perret F. A. Volcanological Observations. — Washington: CI, 1950. (Carnegie Institution of Washington; Publication 549).
Зноскі
- ↑ Swartz A. Frank A. Perret // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Frank Alvord Perret // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Известия АН СССР. — 1946. — № 6. — С. 39.
- ↑ Giblin in an obituary on her research colleagues Архівавана 5 сакавіка 2016. Frank A. Perret (Carnegie Institution for Science). Accessed on 28 February 2010
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Франк Перэт на Вікісховішчы |
- Frank A. Perret — Carnegie Institution.