Марцініка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцініка
Martinique
Сцяг Марцінікі
Сцяг Марцінікі
Месцазнаходжанне
Карта Францыі з выдзеленым рэгіёнам Марцініка
Адміністрацыя
Сталіца Фор-дэ-Франс
Дэпартаменты Марцініка (972)
Акругі 4
Кантоны 45
Камуны 34
Статыстыка
Плошча1 1 128 км²
Насельніцтва (24 месца)
 • 08.03.2012
(па перапісу)
390 371
 • Шчыльнасць (2012) 350 чал/км²

1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марціні́ка (фр.: Martinique) — востраў і заморскі дэпартамент Францыі на захадзе Карыбскага рэгіёна. Агульная плошча — 1128 км². Насельніцтва (2012 г.) — 390 371 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Фор-дэ-Франс.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта Марцінікі

Асноўную частку дэпартамента Марцініка займае аднайменны востраў, які знаходзіцца ў групе Наветраных Малых Антыльскіх астравоў у 6833 км на паўднёвы захад ад Парыжа. На поўначы аддзелены пралівам Марцініка (41 км) ад Дамінікі, на поўдні — пралівам Сент-Люсія (32 км) ад Сент-Люсіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1502 годзе, пад час яго чацвертага падарожжа ў Амерыку. Першыя французскія паселішчы ўзніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашых дзён востраў належыць Францыі. Французскія плантатары прывезлі сюды рабоў, для працы на плантацыях цукровага трыснягу. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала развівацца крэольская культура Марцінікі.