Франсуа-Жазеф Навез
Франсуа-Жазеф Навез | |
---|---|
![]() Аўтапартрэт | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1787[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1869[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Pierre Joseph Célestin François[d] і Жак-Луі Давід |
Уплыў на | Jean-François Portaels[d] і Aimée Rodenbach-Mioen[d] |
Член у | |
![]() |
Франсуа-Жазеф Навез (фр.: François-Joseph Navez; 16 лістапада 1787, Шарлеруа - 12 кастрычніка 1869, Брусель) - бельгійскі мастак.
Навез у сваёй творчасці прытрымліваўся неакласічнага напрамку ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў П'ера Франсуа ў Бруселі, а затым у Парыжы ў Жака-Луі Давіда. У 1810 годзе, сумесна з іншымі бельгійскімі мастакамі, засноўвае Таварыства аматараў жывапісу. У 1817-1822 гадах здзяйсняе падарожжа па Італіі, у гэты перыяд сваёй творчасці знаходзіцца пад уплывам жывапісу Энгра.
У 1835-1862 гадах Навез - дырэктар Каралеўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Бруселі. Быў настаўнікам такіх мастакоў, як Жан-Франсуа Партэль, Фані Гіфс, Альфрэд Стывенс. Навез атрымаў прызнанне як цудоўны партрэтыст, пісаў таксама карціны на міфалагічныя і гістарычныя тэмы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 François Joseph Navez
- ↑ François Joseph Navez — 2009.
- ↑ François Joseph Navez // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франсуа-Жазеф Навез