Франсуа Марыус Гранэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Марыус Гранэ
фр.: François Marius Granet
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 снежня 1775(1775-12-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1849(1849-11-21)[3][4][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, куратар, рысавальнік, акварэліст, мемуарыст, дызайнер
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Заступнікі Луі-Філіп I
Уплыў Jean Antoine Constantin[d] і Жак-Луі Давід
Уплыў на Emile Loubon[d], Joseph Villevieille[d], Léontine Tacussel[d], Louis Mathurin Clérian[d] і Noël Thomas Joseph Clérian[d]
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Марыус Гранэ (франц. François Marius Granet; 17 снежня 1775, Экс-ан-Праванс — 21 лістапада 1849, там жа) — французскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын муляра, атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю ў муніцыпальнай школе малявання ў родным сваім горадзе Экс-ан-Правансе. Тут ён пазнаёміўся з графам Фарбенам, які даў яму магчымасць паступіць у майстэрню Давіда, дзе ён заставаўся нядоўга. Некаторы час падарожнічаў з Фарбенам па Італіі і, вярнуўшыся ў Парыж, пачаў працаваць у Луўры.

Першым яго самастойным творам быў «Выгляд кляштара фельянаў». У Італіі, куды Гранэ зноў з’ехаў, ён вывучаў пераважна фларэнтыйскую і венецыянскую школы, але ўспрыняў ад іх толькі чысціню стылю і некаторую сіметрычнасць кампазіцыі. Там ён напісаў «Унутранасць царквы Сан-Марціна-Аі-Монці», і «Выгляд крыпты царквы Санта-Марыя-ін-Арачэлі». Да твораў Гранэ, напісаных у Італіі, належыць таксама выдатная карціна «Мастак Жак Стэла ў турме Капітолія» (1810; да Кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзілася ў галерэі герцагаў Лейхтэнбергскіх, у Санкт-Пецярбургу; цяпер у маскоўскім музеі). Яна мела вялікі поспех у Рыме і была адпраўлена ў Парыж, дзе зрабіла не меншае ўражанне. Напісаная перад гэтым карціна «Хор Капэлы Капуцынаў Санта-Марыя-дэла-Канчэцыён ў Рыме» (1808) лічыцца найвышэйшай працай Гранэ, які прайграў яе некалькі разоў.

Прызначаны ў 1824 годзе рэстаўратарам французскіх каралеўскіх музеяў, ён быў потым абраны ў члены Інстытута і прызначаны каралём Луі-Філіпам рэстаўратарам Версальскага музея. Страціўшы гэтае месца ў 1848 годзе, Гранэ пасяліўся ў Экс-ан-Правансе і заснаваў там музей, які з 1949 года носіць яго імя.

Зноскі

  1. François-Marius Granet // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. François-Marius Granet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. François Marius Granet
  4. François Marius or Marie GranetOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7